Казарка чорная
Сямейства Качыныя
Лацінская назва: Branta berniclaПадвiды: B. b. bernicla – расiйская арктычная тундра i ўзбярэжжа паблiзу а-воў Новая Зямля да р. Хатанга; B. b. hrota – усх. арктычная Канада i ўзбярэжжы суседнiх астравоў, паўд.-ўсх. i ўсх. Грэнландыя, Шпіцберген i Зямля Франца-Iосiфа i, магчыма, Пн в-ва Новая Зямля; B. b. nigricans – расiйская арктычная тундра на У ад Таймыра, арктычныя астравы зах. Канады. Некаторыя аўтары лiчаць апошнi за асобны вiд B. nigricans (L).
Бiятоп: травянiстая тундра са шматлiкiмi вялiкiмi вадаёмамi недалёка ад мора; у паслягнездавы перыяд – марскiя ўзбярэжжы (радзей кантынентальныя вадаёмы) са шматлiкiмi мелкаводдзямi i пясчанымi мелінамi.
Гняздо: у калонii або адзіночна, у ямцы, высланай сухiмi сцёбламi травянiстай раслiннасцi i пухам. d = прыбл.25 см.
Яйкi: 3-8, жоўта-белыя або светла-алiўкава-карычневыя. Памеры: 70,5 х 51,3 мм (63,5-81,5 х 36,5-66,0 мм).
Арэал:паўн. край Галарктыкi, вельмі рэдкая ў еўрапейскай Арктыцы Расіі, на Зямлі Франца-Іосіфа і Шпіцбергене.
Пералёты: пералётны (III-VI, IX-XI).
Месца зiмовак: паўд. Скандынавiя, зах. Балтыка, Вялiкабрытанiя, зах. Еўропа, узбярэжжа ўсх. Азii (Кiтай, Японiя), узбярэжжы Паўн. Амерыкі.
Беларусь: вельмі рэдкі ў час транзітных міграцый від.
Палавы дымарфізм адсутнічае. Чорныя галава і шыя з белай плямай па баках, чорна-карычневы верх цела, карычневы жывот і белае падхвосце. Дзюба і ногі цёмныя. Адрозніваюць 2 падвіды: з цёмным жыватом (bernicla) і светлым з белым нізам цела (hrota). Маладыя без белай плямы на шыі. Пры пералётах ляцяць звычайна ў чародах зменлівай формы і памераў. Голас: гучнае «ррот, рронг». Даўжыня цела 56-61 см, размах крылаў 110-120 см. Самка крыху меншая за самца.
Падобныя віды:
Spelling error report
The following text will be sent to our editors: