Дроп
Сямейства Драпіныя
Лацінская назва: Otis tardaПадвiды: O. t. tarda – ад Пiрэнейскага п-ва на У вузкiм поясам праз Еўропу i Азiю да сярэдняга i верхняга цячэнняў р. Iртыш; O. t. dybowskii – на У ад р. Iртыш да р. Зея i Усуры.
Бiятоп: стэпы, саваннападобныя тэрыторыі з групамі дрэў, вялiкiя лугі і сельскагаспадарчыя палi на добрых глебах (сярод культур – рапс і люцэрна). Патрабуе высокіх травяністых раслін.
Гняздо: у ямцы, якая выкапана самкай сярод густой травы, у збожжы, радзей пад кустом. Спарадычна вельмі скупая высцiлка з травы, D = 23-35 см.
Яйкi: 2-3 (1-4), крыху падоўжаныя з тупым вузейшым канцом (часам з аднолькавымi канцамi), алiўкава-шэрыя альбо алiўкава-бурыя, часам папяліста-карычневыя (звычайна з блакiтнаватым адценнем) або аліўкава-зялёныя; плямы падвойныя, алiўкавага колеру: глыбокiя – светлыя, паверхневыя – цёмныя. Памеры: 80,0 х 59,0 мм (69,0-90,0 х 52,0-66,5 мм).
Арэал: разарваны, Пiрэнейскi п-аў i паўн.-ўсх. Афрыка, цэнтр. i паўд.-ўсх. Еўропа, Каўказ, М. Азiя, зах., цэнтр. i лакальна ўсх. Азiя.
Пералёты: у Еўропе аселы, папуляцыi з паўн. часткi азiяцкага арэала пералётныя (III-IV, VIII-X).
Месца зiмовак: у межах гнездавога арэала i ў яго паўд. раёнах, а таксама ўздоўж р. Амудар’i, на Карэйскiм п-ве i ў Кiтаі каля Жоўтага м.
Беларусь: быў вядомы на гнездаванні да другой чвэрці ХХ ст. Пасля 1931 г. не адзначаецца.
Вельмi вялiкая, моцнага целаскладу птушка з кантрастным апярэннем. Маладыя падобныя да самкi, кантрастнае апярэнне з’яўляецца на працягу чатырох гадоў. Пад час току паказваюць белыя крыючыя хваста i махавыя першай i другой ступенi, сiлуэтам нагадваюць такуючага iндыка. У палёце падобныя да вялiкай гусі, але вельмi кантрастныя трохколерныя крылы дапамагаюць у вызначэннi. Голас: цiхае, хрыпучае «ох, ох» пад час такавання. Даўжыня цела самца 95-105 см, самкі 75-85 см, размах крылаў 170-260 см.
Падобныя віды:
Spelling error report
The following text will be sent to our editors: