Палянік
Сямейства Палянікавыя
Лацінская назва: Burhinus oedicnemusПадвіды:B. o. oedicnemus – большая частка Еўропы (ад Брытанскіх а-воў і Пiрэнейскага п-ва на У да Каўказа); B. o. harterti – паўд.-ўсх. Расія; B. o. saharae – астравы Міжземнага м., Грэцыя, Турцыя, паўн. Афрыка;B. o. insularum іB. o. distinctus – Канарскія а-вы; B. o. indicus – Індыя, Шры Ланка, Індакітай.
Біятоп:аддае перавагу суседству балот або вады, сухія пашы, пясчаныя дзюны, сухія глеевыя ўчасткі (шчолачныя або салёныя глебы), стэпы з рэдкай травяністай расліннасцю, у месцах, дзе адсутнічаюць кусты, часта таксама месцы былой здабычы галькі сярод палёў і аэрадромы.
Гняздо:у ямцы без прыкрыцця на невялічкім пагорку, часта сярод паламаных галін або каля купiны раслін, звычайна без высцілкі (часам скупая з сухой травы, ракавінак або галькі). D= 12-14 см (да 22 см), h= 5-7 см.
Яйкі:2 (1-3), уздутыя, з вострым адным або тупым вузейшым канцом, брудна-жоўтыя з карычневым або зеленаватым адценнем. Глыбокія плямы – рэдкія, светла-папялістыя, паверхневыя – густыя (у выглядзе крапінак або нерэгулярных мазкоў) карычневыя або аліўкава-карычневыя. Памеры: 54,0 х 39,0 мм (48,0-62,0 х 35,0-42,0 мм).
Арэал:Еўропа (акрамя Пн), М. Азія, Аравія, цэнтр.-зах. і паўд. Азія (да Кампучыі і В’етнама), паўн. Афрыка.
Пералёты:(ІІІ) IV-V, VIII-X.На Пд арэала – аселы.
Месца зімовак:у межах гнездавога арэала, Аравійскі п-аў, паўн.-зах., усх. і паўд. Афрыка.
Беларусь: вельмі рэдкі від, якi захаваўся на гнездаванні толькі на крайнім Пд-У.
Вялікая птушка з «уціснутай» у тулава галавой, вялікімі жоўтымі вачыма і кароткай, моцнай, чорна-жоўтай дзюбай. Апярэнне пясочнага колеру з белай палоскай на крыле (у палёце бачныя дзве) і чорнымі канцамі махавых. Пры небяспецы можа распластвацца па зямлi. Голас: флейтавае «кур-літ, ку-лік», падобнае на голас вялiкага кулёна. Даўжыня цела 40-44 см, размах крылаў 77-87 см.
Падобныя віды:
Spelling error report
The following text will be sent to our editors: