Ціркушка стэпавая
Сямейства Ціркушкавыя
Лацінская назва: Glareola nordmanniПадвіды:не мае.
Біятоп:адкрытыя тэрыторыі (галоўным чынам сухія стэпы) з рэдкай расліннасцю (часцей за ўсё на месцах, якія пакрыты саланчаковай расліннасцю), акрамя гэтага на сельскагаспадарчых палях, пагорках або на вялікіх пясчаных мелінах.
Гняздо:у калоніі (часам разам з лугавой ціркушкай), заўсёды паблізу вады або вільготных лугоў з высокай травой, у адкрытых месцах або пад навісам купін раслін, у ямцы, скупа высланай сцёбламі траў або кавалкамі водных раслін, выкінутымі на бераг вадой. D= 9-14 см.
Яйкі:4 (2-5), уздутыя з вострым вузейшым канцом, аліўкавыя, зеленаватыя або зеленавата-аліўкавыя, часам жаўтаватыя са светла-шэра-папялістымі глыбокімі і цёмна-карычневымі паверхневымі плямамі. Памеры: 32,5 х 24,0 мм (29,5-35,0 х 21,0-28,5 мм).
Арэал:ад Венгрыі і паўд.-ўсх. Румыніі праз паўд. Украіну, Каўказ і паўд. Расію да ўсх. Казахстана (Цянь-Шанскіх гор). Спарадычна на Пн да паўд. Беларусі і паўд. Урала.
Пералёты:пералётная (IV-V, (VII) VIII-ІX). Залятае на Пн і на Пд ад межаў арэала (у Ісландыю, Вялікабрытанію, Ірландыю, Бельгію, Галандыю, Германiю, Данію, Нарвегію, Швецыю, Фінляндыю, Латвію, Польшчу, Чэхію, Славакію, Аўстрыю, Швейцарыю, Італію, Грэцыю, Харватыю, на Балеарскія а-вы).
Месца зімовак:Афрыка на Пд ад Сахары.
Беларусь: вельмі рэдкі залётны від, адзінкава адзначаны на гнездаванні.
Падобная да лугавой цiркушкi, але ў палёце спод крылаў чорны (без іржавага колеру), адсутнiчаюць белыя краi махавых другой ступенi. Верх больш цёмны, аднак вялікая iндывiдуальная зменлівасць ускладняе правільнае вызначэнне ў палявых умовах. Голас: гучнае «кір-лік». Даўжыня цела 23-26 см, размах крылаў 54-68 см.
Падобныя віды:
Spelling error report
The following text will be sent to our editors: