Зуёк вялікі

Сямейства

Лацінская назва: Charadrius hiaticula
Ангельская назва: Ringed plover
Руская назва: Галстучник

Голас можна праслухаць тут:

Падвiды: Ch. h. hiaticula– зах. і цэнтр. Еўропа, Грэнландыя і Ісландыя; Ch. h. tundrae – паўн. Скандынавія і паўн. Расія.

Бiятоп: плоскiя марскiя берагi, радзей пляжы на азёрах i рэках, на Пн – тундра.

Гняздо: у ямцы на адкрытым месцы паблiзу вады (вельмi рэдка на адлегласці больш за 500 м), паблiзу купiны раслiннасцi або паваленых ствалоў дрэў, скупа выслана сухой травой альбо шчыльна прылеглымi адна да адной ракавiнкамi цi галькай, часам без высцiлкi. D = прыбл.12 см, H = прыбл. 4 см.

Яйкi: 3-4 (2-5), грушападобныя або авальныя, з вострым вузейшым канцом, з вельмі зменлівай афарбоўкай: шэра-блакітныя, брудна-жоўтыя, жоўтыя або папяліста-светла-жоўтыя, колькасць плям – ад шматлiкіх да іх поўнай адсутнасці. Глыбокiя плямы шэра-папялістыя (рэдкiя, больш густыя – на шырокiм канцы), паверхневыя – чорна-бурыя (крапіны i рыскi). Памеры: 35,0 х 25,0 мм (32,0-39,0 х 24,0-27,0 мм).

Арэал: Пн Палеарктыкi, узбярэжжа Грэнландыi і Зямля Бафіна.

Пералёты: III-V, VIII-X. На З Еўропы – аселы.

Месца зiмовак: часткова ў межах гнездавога арэала, зах. i паўд. Еўропа, зах. i паўд. Азiя, М. Азiя, Аравiйскi п-аў, Афрыка.

Беларусь: рэдкі, пашыраны на гнездаванні толькі ў паўднёвай частцы краіны пералётны і транзітна мігрыруючы від.

Спiна глiнiста-карычневая, спод цела белы з характэрным, чорна-белым малюнкам на галаве i грудзях. Над вокам белае брыво, якое не пераходзiць на лоб, на грудзях чорны аброжак без разрываў. Дзюба чорна-аранжавая, ногi аранжавыя. У палёце зверху на крылах шырокая белая паласа. Маладыя без чорнага на галаве, не заўседы з неразрыўным аброжкам на грудзях, заўседы жоўтыя (не чорныя) ногi i чорная дзюба. Голас: двухскладовае, гучнае «дi-у-лiт», «цью-лі», к’ю-іпп»; у шлюбным палёце гучнае, даволi хуткае флейтавае «цьюлювiў-цьюлювiў». Даўжыня цела 18-20 см, размах крылаў 36-42 см.

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Клікні, каб павялічыць!

Аўтар: © Т. Раманава|© Дз. Якубовіч|© Дз. Якубовіч

Падобныя віды:

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: