Хрустан
Сямейства Сяўцовыя
Лацінская назва: Charadrius morinellusПадвiды: не мае.
Біятоп: гнездавы: у гарах – вышэй мяжы лесу на голых скалах з купінамi скупой альпiйскай раслiннасцi. У тундры – на ўзвышшах у камянiстых раёнах. У паслягнездавы перыяд – паблізу ўзбярэжжаў, у плоскіх, адкрытых, без дрэў тэрыторыях, у стэпах з нізкай, моцна згрызенай расліннасцю або на салёных глебах, на чэзлых пасевах і ў нізінных стэпах.
Гняздо: у ямцы, высланай мохам, лішайнікамi i сцёбламi травянiстай раслiннасцi (на дне часта сухое лiсце кусцікаў), каля каменя або купiны раслiннасцi. D = 9-10 см, H = прыбл. 3 см.
Яйкi: 3 (2-4), авальныя, афарбоўка зменлівая: цялеснага колеру, алiўкава-карычневыя, аліўкава-зялёныя, шэра-алiўкавыя, чырвона-карычневыя альбо карычняватыя з цёмна-карычневымi або чырвона-карычневымі паверхневымі вялікімі плямамi і глыбокiмі нешматлікімі і шэрымі. Памеры: 41,0 х 28,5 мм (36,0-46,5 х 26,5-31,5 мм).
Арэал: разарваны, лакальна ў паўд.-цэнтр. Еўропе, Шатландыі, Скандынавiі, на Урале, у паўн. i цэнтр. Азiі.
Пералёты: пералётны (ІІІ) IV-V (VI), VIII (ІХ-X).
Месца зiмовак: басейн Міжземнага м., Б. Усход, Аравійскі п-аў, паўн. Афрыка.
Беларусь: вельмі рэдкі, выпадкова залётны пад час міграцый від.
У гнездавы перыяд у абодвух полаў на грудзях тонкая белая паласа памiж шэра-карычневымi грудзьмi i рудым жыватом. Белыя шчака i брыво. Самка крыху большая за самца. У негнездавы час i маладыя светла-карычнявата-шэрыя са светлым падбрушшам. Голас: спакойнае, флейтавае «д’юр-д’юр», пры небяспецы – «юi». Даўжыня цела 20-27 см, размах крылаў 45-51 см.
Падобныя віды:
Spelling error report
The following text will be sent to our editors: