Кіркун вялікі

Сямейства

Лацінская назва: Calidris alpina
Ангельская назва: Dunlin
Руская назва: Чернозобик

Голас можна праслухаць тут:

Падвіды: з 9 падвідаў у Еўропе гняздзяцца два і яшчэ адзін сустракаецца пад час пералётаў. C. a. alpina– ад Скандынавіі праз паўн.-ўсх. Еўропу і паўн. частку азіяцкай Расіі да р. Калыма; C. a. schinzii – паўд.-ўсх. Грэнландыя, Ісландыя і праз Фарэры, Вялікабрытанію, паўд. Скандынавію да паўд. ўзбярэжжаў Балтыкі ўключна; C. a. arctica – паўд.-ўсх. Грэнландыя (зімуе ў Афрыцы).

Біятоп:тундра (у паўн. раёнах арэала) або асаковыя лугі з участкамі, дзе мох слаба зросся паміж сабой у адзіны слой (у паўд. частцы арэала). У паслягнездавы перыяд – пясчаныя берагі вялікіх вадаёмаў (як кантынентальных, так і марскіх).

Гняздо:у не вельмі вільготным месцы, часцей за ўсё на версе невысокай купіны, добра прыкрытае раслінамi. Высцілка даволі багатая з сухой травы з прымессю моху; на Пн – высцілка пераважна з лісця вярбы. D= 7-11 см, H= 2-5 см.

Яйкі:4 (2-5), грушападобныя да авальных, з рознымі адценнямі блакітнавата-шэрага, зялёна-аліўкавага, палева-жоўтага або палева-зеленаватага; глыбокія плямкі – светла- або карычнева-шэрыя, паверхневыя – аліўкава-карычневыя, карычневыя або чырвона-карычневыя. Памеры: 34,5 х 24,5 мм (31,0-38,5 х 23,0-25,8 мм).

Арэал:Пн Галарктыкі.

Пералёты:III-V, VII-XI.

Месца зімовак:зах. і паўд. Еўропа, Аравійскі п-аў, М., паўд. і ўсх. Азія (да Японіі), узбярэжжы ўсх., зах. і паўн. Афрыкі (да экватара), зах. частка (ціхаакіянскія ўзбярэжжы) і Пд (узбярэжжы Атлантычнага ак. і Мексіканскага заліва) Паўн. Амерыкі, Антыльскія а-вы.

Беларусь: вельмі рэдкі, нерэгулярна гняздуючы пералётны від; значна часцей сустракаецца пад час качовак і транзітных міграцый.

У шлюбным уборы шэра-карычневы з чорнай плямай на жываце. Дзюба шэра-папялiстая, крыху загнутая ўнiз, ногi зеленаватыя. У палёце паяснiца i хвост цёмныя. У негнездавым уборы папяліста-шэры з белым жыватом i цёмнымi падоўжна штрыхаванымi грудзямi. Падвiды ў негнездавы час амаль не адрознiваюцца, вельмi падобныя, таксама, i ў шлюбным уборы. C.а. аlpina крыху большы (параўн. з 246). Голас: нягучнае, насавое «тррiрр». Даўжыня цела 16-22 см, размах крылаў 34-43 см. Самка нязначна большая за самца.

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Клікні, каб павялічыць!

Аўтар: © Н. Карліонава|© Т. Раманава|© Дз. Якубовіч

Падобныя віды:

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: