Дубальт
Сямейства Бакасавыя
Лацінская назва: Gallinago mediaПадвіды: не мае.
Біятоп: заліўныя лугі (звычайна паблізу рэк) з групамі кустоў, тарфянікі, забалочаныя тэрыторыі, тайга, на Пн – тундра (звычайна з бярозамі). У Скандынавіі пашыраны і вышэй за 1000 м в.у.м..
Гняздо: у неглыбокай ямцы ў даволі сухім месцы (звычайна на ўзгорачку). Часцей за ўсё добра схаванае сярод расліннасці. Высцілка даволі скупая з сухіх, укладзеных кругам траў і моху. D = 9-14 см, h = 2-3 см.
Яйкі: звычайна 4 (вельмі рэдка 3 або 5), авальныя да грушападобных, з больш павольна закругленым канцом, чым у бакаса, ад шараватых да палева-жоўтых, часам аліўкавыя або зеленаватыя; плямкі даволі вялікія: глыбокія – светла-шэрыя (галоўным чынам на шырокiм канцы), паверхневыя – карычневыя або карычнева-вішнёвыя. Памеры: 45,5 х 32,0 мм (41,0-49,0 х 26,0-33,5 мм).
Арэал: Скандынавія і паўн.-ўсх. Еўропа і паўн.-зах. Азія на У ад р.Енісей.
Пералёты: (ІІІ) IV-V, VIIІ-IX.
Месца зімовак: Афрыка на Пд ад Сахары, Судан, Эфіопія (па расійскіх звестках, таксама паўд.-зах. частка Каспійскага м. і Месапатамія).
Беларусь: нешматлікі пералётны і транзітна мігрыруючы від.
Вельмi падобны да бакаса, маладыя не адрознiваюцца па знешняму выгляду. Дзюба больш кароткая i рысунак на галаве не такi кантрастны. У палёце зверху бачныя белыя крайнiя рулявыя. Узлятае моўчкi, ляцiць прама. Голас: пад час такавання на зямлi самец клацае дзюбай, клякоча, мурлыкае i выдае гук «бi-бi-бi». Даўжыня цела 27-31 см, размах крылаў 43-50 см.
Падобныя віды:
Spelling error report
The following text will be sent to our editors: