Кулік-паручайнік
Сямейства Бакасавыя
Лацінская назва: Tringa stagnatilisПадвіды:не мае.
Біятоп:гнездавы – ад стэпаў да зоны лясоў, рачныя даліны, адкрытыя балоты, часова заліваемыя лугі з групамі кустоў і дрэў, берагі вадаёмаў. У паслягнездавы перыяд – адкрытыя балоты, краi балот, прэснаводныя сажалкі, лагуны, невялікія азёры, залітыя палі рысу і да т.п.
Гняздо:часта ў калоніі. Пераважна на выступаючых з вады купінах, добра прыкрытае з бакоў (яйкі можна ўбачыць толькі зверху), у ямцы, высланай сухой травой, укладзенай па кругу ў верхняй частцы. D= 10-13 см, H= прыбл. 4-6 см.
Яйкі:звычайна 4 (зрэдку 3-5), грушападобныя да авальных, крэмавыя, бежава- або зеленавата-жоўтыя, жоўта-палевыя (радзей чырванаватыя), з матава-шэрымі глыбокімі і цёмна-карычневымі або чырвона-карычневымі паверхневымі плямамі. Памеры: 38,5 х 27,0 м (35,0-41,0 х 25,5-29,5 мм).
Арэал:разарваны – цэнтр. і паўд.-ўсх. Еўропа, цэнтр. Азія (да р. Об), а таксама ўсх. Азія ад воз. Байкал да Ціхага ак.
Пералёты:пералётны (IV-V, VII-IX), залятае на З ад мяжы арэала (у Ірландыю, Вялікабрытанію, Швейцарыю, Германiю, Люксембург, Францыю, Бельгію, Галандыю, Данію, Нарвегію, Швецыю, Эстонію, Чэхію, на Азорскія, Канарскія і А-вы Зялёнага Мыса).
Месца зімовак:паўд. Азія, Малайзiя, Інданезія, Барнэо, Цэлебес, Аўстралія, Афрыка на Пд ад Сахары. Нешматлікія асобіны ў зах. і цэнтр. Еўропе, басейне Міжземнага м., Месапатаміі.
Беларусь: вельмі рэдкі, спарадычна пашыраны на гнездаванні ў паўд. і цэнтр. частках краіны пералётны від.
Падобны да кулiка-селянца, але больш стройны, з даўжэйшымi нагамi i прамой дзюбай. Ногi пад час палёту выступаюць далёка за хвост. Белая пляма на паяснiцы не такая вялiкая, як у кулiка-селянца. Голас: не вельмi гучнае, флейтавае «длю-длю-длю…», «цііу, ціі-і», часам серыя «д’ю-д’ю-д’ю». Даўжыня цела 22-26 см, размах крылаў 39-50 см.
Падобныя віды:
Spelling error report
The following text will be sent to our editors: