Паморнік караткахвосты

Сямейства

Лацінская назва: Stercorarius parasiticus
Ангельская назва: Arctis squa
Руская назва: Поморник короткохвостый

Голас можна праслухаць тут:

Падвіды:не мае.

Біятоп:вільготная тундра з высокай наземнай расліннасцю і тарфянікі ў раёне марскіх узбярэжжаў або вялікіх кантынентальных вадаёмаў; пасля гнездавання: моры (часцей – ў прыбрэжных раёнах), радзей – на вялікіх кантынентальных вадаёмах.

Гняздо:у ямцы ў грунце на адкрытым месцы, часам у купіне раслін або на сухім пагорку (асабліва на забалочаных тэрыторыях), без высцілкі (але на дне ўтаптаныя рэшткі наземных раслін) або скупая – з траў, моху і лішайнікаў. Часам стварае калоніі. d= 15-20 см, h = 3-5 см.

Яйкі:2 (1-3), уздутыя ў аснове, аліўкавыя, аліўкава-карычневыя, карычневыя, аліўкава-зялёныя, зялёныя, зрэдку светла-блакітныя; з папяліста-бурымі глыбокімі і ад светла- да чорна-карычневага паверхневымі плямамі. Памеры: 57,0 х 41,0 мм (55,0-61,0 х 38,0-45,0 мм).

Арэал:разарваны. Паўн. частка Галарктыкі.

Пералёты:пералётны і качуючы (між іншым: Паўночнае, Балтыйскае, Міжземнае, Чорнае, Чырвонае м.) (IV-V, VIII-X). Залятае ў глыбіню еўрапейскага кантынента (у Аўстрыю, Швейцарыю, Румынію, Польшчу, Беларусь, на Мальту, Мадэйру, Балеарскія і Азорскія а-вы).

Месца зімовак:паўд.-амерыканскія ўзбярэжжы Атлантыкі і Ціхага ак. на Пд ад экватара, паўд. ўзбярэжжы Афрыкі і Аўстраліі, узбярэжжы Новай Зеландыі, качуе ў Атлантычным ак. паміж Амерыкай і Афрыкай, у Індыйскім ак.

Беларусь: вельмі рэдкі, выпадкова залётны від.

Сярэдніх памераў, цёмны. Два цэнтральныя рулявыя выступаюць за астатнія (як у сярэдняга паморніка), але заканчваюцца востра, не закручаны. Дзве морфы: святлейшая з белым нізам і белавата-жоўтымі шыяй, шчокамі і горлам; цямнейшая – цалкам карычневая. Часцей за ўсё сустракаюцца асобіны прамежкавай афарбоўкі са светлымі шчокамі або з часткова белай шыяй. У маладых цэнтральныя рулявыя выступаюць нязначна, уся птушка паласатая і плямістая (параўн. з 150). Голас: мяўкаючае «каля-йелю, йійаа», звонкае «але-лі». Даўжыня цела 41-46 см, размах крылаў 90-125 см.

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Клікні, каб павялічыць!

Аўтар: Andreas Trepte

Падобныя віды:

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: