Качка-свіцьва
Сямейства Качыныя
Лацінская назва: Anas penelopeПадвiды:не мае.
Бiятоп:вялiкiя зарастаючыя вадаёмы са шматлiкiмi акенцамi адкрытай вады.
Гняздо:недалёка ад вады пад прыкрыццем кустоў. Няшчыльнае чашападобнае з невялiкай колькасцю сухой травы. Высцiлка з шэра-папялiстага пуху, галоўным чынам на сценках гнязда. D = 16-26 см, d = 15-18 см, h = 4-8 см.
Яйкi:8-10, крыху падоўжаныя з тупым вузейшым канцом, белыя або з крэмавым адценнем. Памеры: 55,0 х 39,0 мм (50,0-60,0 х 33,0-41,0 мм).
Арэал:паўн., часткова цэнтр. Еўропа (а таксама Галандыя, Вялікабрытанія, Ірландыя, Ісландыя), паўн. частка Азii (без крайняй Пн да Камчаткі і паўн. Сахаліна).
Пералёты:III-V, IX-XII.
Месца зiмовак:заходнееўрапейскія папуляцыі лакальна аселыя; зах., часткова цэнтр. i паўд. Еўропа, Каспійскае і Чорнае м., паўд. Азiя, паўн., зах. i ўсх. Афрыка, усх. ўзбярэжжа ЗША.
Беларусь:вельмі рэдкі на гнездаванні пералётны від, у час транзітных міграцый бывае даволі шматлікім, асабліва ўвесну.
Самец у шлюбным уборы папялісты з рыжаватымі грудзьмі і галавой іржавага колеру (са светлым ілбом і верхам). Падхвосце чорнае, люстэрка зялёнае, над ім светлая пляма. Самка, маладыя і самец у негнездавы час бура-карычневыя з больш светлай паласой пад крыламі. У абодвух полаў кароткія, блакітнаватыя дзюбы. Сілуэт качкі-свіцьвы ў палёце нагадвае сілуэт качкі-шылахвосткі, але больш дужы. Голас: у самцоў высокі, звонкі свіст «фіфі-у», «в-фі-у», «сві-у» (таксама і ў палёце), у самак – скрыпучае «керр», «рерр». Даўжыня цела 45-51 см, размах крылаў 75-86 см. Самка крыху меншая за самца.
Падобныя віды:
Spelling error report
The following text will be sent to our editors: