Чайка малая

Сямейства

Лацінская назва: Hydrocolaeus minutus
Ангельская назва: Little gull
Руская назва: Чайка малая

Голас можна праслухаць тут:

Падвіды:не мае.

Біятоп:кантынентальныя вадаёмы са стаячай вадой і з астравамі, мноствам купін або зрослых паміж сабой на паверхні водных раслін, балоты, узбярэжжа мораў, залівы, забалочаныя дэльты; пасля гнездавання – усе вадаёмы за выключэннем горных рэчак; акрамя гэтага, харчуецца на палях, лугах, сметніках і да т.п.

Гняздо:у калоніі, часта з 285 або рыбачкамі, у купіне плаваючай расліннасці, сярод надводнай расліннасці паблізу вады або на пясчаных астравах з рэдкай наземнай расліннасцю. У сухіх месцах – ямка са скупой высцілкай з асокаў або травы; у вільготных – няшчыльная і спружыністая куча з сухіх лістоў надводных раслін (у аснове – часта згнілы хвошч). D = 25-50 см, d = 10-12 см, H = прыбл. 20 см, h = 3-4 см.

Яйкі:3 (1-5), звычайна крыху падоўжаныя з тупым вузейшым канцом (радзей грушападобныя), глініста-аліўкавыя або палева-жоўтыя з зеленаватым цi карычняватым адценнем. Глыбокія плямы – бледна-шараватыя, паверхневыя – аліўкава-карычневыя да цёмна-карычневых у выглядзе мазкоўрознай велічыні. Памеры: 41,0 х 29,0 мм (35,0-46,0 х 28,0-33,0 мм).

Арэал:разарваны; Цэнтр. і паўн.-ўсх. Еўропа, лакальна ў Вялікабрытаніі, Францыі, Румыніі, Балгарыі і розных раёнах паўн. і цэнтр. Азіі (зах. Сібір, уключна з далінай р. Об і верхняе цячэнне р. Енісей, басейн р. Лены, раён Байкала, паўн. Казахстан). У Паўн. Амерыцы ў раёне Вялікіх Азёр і спарадычна ў іншых месцах.

Пералёты:IV-V, VIII-X (XI).

Месца зімовак:Балтыйскае і Паўночнае м., Брытанскія а-вы, узбярэжжа Францыі, Партугаліі і Іспаніі, Міжземнае, Чорнае, Каспійскае м., Персідскі заліў, нешматлікая на ўзбярэжжах Паўн. Амерыкі.

Беларусь: рэдкі на гнездаванні пералётны і транзітна мігрыруючы від.

Самая малая з чаек (не блытаць з крычкамі, ад якіх адрозніваецца тупым заканчэннем хваста), белая з шэрай спiнай i вельмі цёмным нiзам крылаў. У гнездавы перыяд галава чорная. У негнездавы перыяд па баках i зверху галавы цёмныя плямы. Маладыя з цёмным рысункам зверху цела i чорнымi канцамi рулявых (не блытаць з ружовай і трохпалай чайкамі), а таксама з белым нiзам крылаў. Калi птушка сядзiць, на крыле палоска. Голас: кароткае «ге», радзей «гег, г’яг», у палёце «кек, кек». Даўжыня цела 25-31 см, размах крылаў 68-80 см.

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Клікні, каб павялічыць!

Падобныя віды:

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: