Чайка-чарнакрылка

Сямейства

Лацінская назва: Larus fuscus
Ангельская назва: Lesser black-backed gull
Руская назва: Клуша

Голас можна праслухаць тут:

Падвіды:L. f. fuscus– паўн. Нарвегія, Швецыя,ўзбярэжжы Балтыкі і на У да Белага м.; L. f. graellsii – Ісландыя, Фарэрскiя, Брытанскія і навакольныя астравы, Францыя, паўн.-зах. Іспанія; L.f. intermedius – Галандыя, Данія, паўд. Нарвегія, ізаляваныя папуляцыі ў паўн.-ўсх. Іспаніі (дэльта р. Эбро); L. f. heuglini – паўн. Сібір ад Кольскага п-ва на У да Таймыра.

Біятоп:скалістыя берагі мораў і астравы, пакрытыя расліннасцю, астравы на кантынентальных вадаёмах (азёрныя і рачныя), балоты. Наогул, плоскія месцы, пакрытыя мяккай расліннасцю (нават паблізу населеных пунктаў), а ў Вялікабрытаніі, Галандыі і Францыі вялікія калоніі ёсць нават у гарадах. Пасля гнездавання – прыбярэжная зона мораў, эстуарыі, лагуны, парты, докі і (больш рэдка) рачныя даліны, часам таксама гарады і арашаемыя палі паблізу іх.

Гняздо:адзіночна і ў калоніі (часам вельмі шматлікіх), на адкрытых месцах, якія хаця б часткова былi пакрытыя расліннасцю, на вяршынях скал або на скальных паліцах. У апошні час і на будынках. Чашападобнае, з водных раслін і траў, а таксама розных рэшткаў. D= 25-45 см, d= 15-25 см, h= 5-8 см.

Яйкі:3 (1-4), падоўжаныя (найбольш шырокія ў 1/3 даўжыні), з тупым вузейшым канцом, аліўкавыя, аліўкава-гліністыя або карычнева-гліністыя, часам iржава-карычневыя, блакітныя або зеленавата-блакітныя, глыбокія плямы – папялістыя або блакітна-шэрыя, паверхневыя – цёмна-карычневыя, аліўкава-карычневыя або чорна-карычневыя. Памеры: 67,6 х 47,0 мм (57,5-75,5 х 43,5-50,0 мм).

Арэал:узбярэжжа паўн. і зах. Еўропы, наУпраз Сібір да р. Алянёк, у апошні час таксама Грэнландыя.

Пералёты:пералётная, часткова качуючая (ІІ) III-V (VI), VIII-XI.

Месца зімовак:часткова ў межах гнездавога арэала, а таксама Атлантыка ад Вялікабрытаніі да Гвінейскага заліва ўключна, Міжземнае, Чорнае, Каспійскае і Чырвонае м., Персідскі заліў, Аральскае м., зах. і ўсх. Афрыка, даліна р. Ніл.

Беларусь: нешматлікі від пад час транзітных міграцый; халастыя птушкі часам сустракаюцца і летам.

Падобная да марской чайкі, але меншая і з выразнымі жоўтымі нагамі ў летні перыяд. Заходнееўрапейская морфа з цёмна-шэрай спінай, балтыйская – з чорнай. На дзюбе чырвоная пляма. Колер ног узімку можа быць падобны, як у марской чайкі. Прысутнічае выразны ўзроставы дымарфізм. Маладыя адрозніваюцца ад маладых марской чайкі толькі велічынёй і больш брудна-белым нізам цела. У другім зімовым уборы ў афарбоўцы спіны з’яўляецца характэрнае «сядло». Таксама вельмі падобная да im. 159. Голас: амаль ідэнтычны з голасам 263 – серыя чыстых і ўсё больш высокіх і хуткіх крыкаў «к’яў-к’яў-к’яў». Даўжыня цела 52-64 см, размах крылаў 120-150 см.

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Клікні, каб павялічыць!

Аўтар: © Дз. Якубовіч

Падобныя віды:

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: