Крычка палярная
Сямейства Крычкавыя
Лацінская назва: Sterna paradisaeaПадвіды:не мае.
Біятоп:узбярэжжы і марскія астравы (як пясчаныя, галечныя, скалістыя, так і травяністыя); спарадычна вакол мелкіх прэснаводных вадаёмаў у тундры.
Гняздо:у калоніі; часцей на зрослых на паверхні вады раслінах або іх купінах, чым на зямлі. У апошнім выпадку – ямка без высцілкі або скупа высланая сухой расліннасцю і рэшткамі навакольных раслiн. На вільготнай аснове – у выглядзе плоскай купіныз сухiх водных раслін (як плаваючых, так і надводных); у высцілцы часам шэрсць, ракавінкі, кавалкі драўніны.H = да 25 см, h = прыбл. 5 см. На сухойаснове- ямка з рэдкай высцілкай. h = 2,5-5,5 см, dу абодвух выпадках прыбл. 10 см.
Яйкі:2 (1-3), авальныя (часам крыху акруглыя) або з рознымі канцамі, жоўта-палевыя, аліўкавыя цi карычняватыя, рэдка блакітнаватыя; паверхневыя плямы – чорныя або чорна-карычневыя, глыбокія – шэра-фіялетавыя. Памеры: 40,5 х 29,5 мм (35,0-44,5 х 26,0-31,5 мм). У асновебольш шырокія, чым у S. hirundo.
Арэал:паўн. частка Галарктыкі.
Пералёты:пералётная IV-V, (VII) VIII-IX (Х).
Месца зімовак:узбярэжжы Антарктыды (галоўным чынам, Зямля Уэдэла і Роса).
Беларусь: вельмі рэдкі, выпадкова залётны від.
Падобная на рачную крычку, але папялiсты колер верху больш цёмны i займае большую плошчу. Канцы рулявых нязначна выступаюць па-за канцы складзеных крылаў; ногi карацейшыя, дзюба ў гнездавы перыяд цалкам чырвоная (узiмку чорная); у няшлюбным уборы падобная да рачной і ружовай крычак, але ногi чорныя. Голас: вельмi падобны на голас рачной крычкі, але больш мяккi i кароткi – «кррiа, кiрр». Даўжыня цела 30-38 см, размах крылаў 70-85 см.
Падобныя віды:
Spelling error report
The following text will be sent to our editors: