Качка-цыранка
Сямейства Качыныя
Лацінская назва: Anas creccaПадвiды:А. с. crecca – Еўропа, Азiя; A. s. carolinensis – цэнтр. i паўн. частка Паўн. Амерыкi; A. c. nimia – зах. Алеуты.
Бiятоп:малыя вадаёмы са стаячай вадой, пасярод густой расліннасці, або далiны рэк па суседству з лясамi.
Гняздо:паблiзу ад вады пад прыкрыццем куста, вузкае i высокае чашападобнае з сухой травы; багатая высцiлка з чорна-шэрага пуху з белымi канцамi. D = 14 см, d = 12-15 см, H = прыбл.10 см, h =7-9 см.
Яйкi:8-12, звычайна з аднолькавымi канцамi, авальныя, бела-жоўтыя або шэра-жоўтыя. Памеры: 45,0 х 31,0 мм (41,0-50,0 х 30,0-36,0 мм)
Арэал:Еўропа i Азiя (акрамя Пд), Паўн. Амерыка.
Пералёты:III-V, VIII-XII.
Месца зiмовак:зах. i паўд. Еўропа, Каспійскае м., паўд. Азiя, паўн. i ўсх. Афрыка, Цэнтр. Амерыка i Пд Паўн. Амерыкi.
Беларусь:звычайны на гнездаваннi пералётны від, транзітны мігрант, зрэдку адзначаецца ў невялікай колькасці на зімоўцы.
Самая малая з нашых качак. Самец у шлюбным уборы светла-папялісты з галавой іржавага колеру, працяглай зялёнай плямай збоку. Самка, маладыя і самец у негнездавы час папяліста-бурыя з аліўкавым адценнем, пры складзеных крылах бачна зялёная частка люстэрка. У палёце цёмная галава, светлы ніз, верх крылаў аднаго колеру (параўн. з 20). Голас: падае вельмі рэдка, хрыплае краканне; самец у гнездавы перыяд выдае звонкі кароткі свіст «храюк» або «кррейт»; самка – высокае, хрыплае краканне; пад час харчавання пераклікаюцца хуткім «ге-ге-ге». Даўжыня цела 31-38 см, размах крылаў 58-64 см. Самка меншая за самца.
Падобныя віды:
Spelling error report
The following text will be sent to our editors: