Голуб-клінтух
Сямейства Галубіныя
Лацінская назва: Columba oenasПадвіды:C. o. оenas – Еўропа, паўн. Афрыка, М. і цэнтр. Азія да зах. Сібіры; C. o. hyrcana – паўн. Іран; C. o. yarcadensis – усх. Туркестан, Цянь-Шань.
Біятоп:старыя дуплістыя дрэвастоі (звычайна лісцевыя), а таксама сасновыя, з лістоўніц або змяшаныя бары, звычайна на мяжы з адкрытымі тэрыторыямі (напр., палямі) і не вельмі далёка ад вады. Можа засяляць скальныя шчыліны, норы трусоў або адтуліны ў пабудовах і руінах. У Альпах даходзіць да 1000 м в.у.м., а ў Грэцыі і Балгарыі – нават да 2000 м в.у.м.
Гняздо:у дупле высокага дрэва, часцей за ўсё бліжэй да яго сярэдзіны (ахвотна займае дуплы пасля D. martius), у адтулінах пабудоў, ямах на скалах або нават норах трусоў. З пругкіх галінак лісцевых дрэў, укладзеных слаямі крыж-накрыж (звычайна даўжэйшых за дыяметр дупла) і таму загнутых унутр; высцілка з моху і дробных карэньчыкаў (у перыяд выкормлівання птушанят пакрываецца слаямі памёту). D = 18-30 см, d = 10-15 см, H (новага гнязда)= прыбл. 12 см, h = 2-6 см.
Яйкі:2 (1), авальныя з аднолькавымі тупымі канцамі, белыя з моцным бляскам. Памеры: 37,0 х 27,5 мм (36,0-42,0 х 26,0-30,0 мм).
Арэал:разарван;Еўропа (акрамя Пн), а таксама зах., цэнтр. і М. Азія, паўн.-зах. Афрыка.
Пералёты:III-IV, IX-X (ХІ). Папуляцыі з паўд. часткі арэала аселыя.
Месца зімовак:у паўд. частцы арэала і ў раёнах, прыляглых да яе на Пд.
Беларусь:па большасці рэдкі і толькі на Палессі адносна звычайны на гнездаванні пералётны і транзітна мігрыруючы від.
Падобны на шызага і бурага галубоў, але насяляе iншыя бiятопы i гняздуецца адзiночнымi парамi. Больш цёмны i без белага надхвосця, палоскi на крылах меншыя, канцы крылаў чорныя. Голас: больш манатонны, чым у вялікага голуба, хутка паўтараемае «ху-хуу, ху-хуу, ху-хуу», якое часта пераходзiць у «ху-у, ху-у, ху-у». Даўжыня цела 30-36 см, размах крылаў 62-69 см.
Падобныя віды:
Spelling error report
The following text will be sent to our editors: