Зязюля звычайная

Сямейства

Лацінская назва: Cuculus canorus
Ангельская назва: Cuckoo
Руская назва: Кукушка обыкновенная

Голас можна праслухаць тут:

Падвіды: C. c. canorus – Еўропа і зах. Сібір; C. c. bangsi – Пiрэнейскі п-аў, Балеарскія а-вы, паўн. Афрыка. Некаторыя аўтары вылучаюць таксама C. c. kleinschmidti з Корсікі і Сардзініі. Акрамя гэтых, вылучаюць яшчэ 5 падвідаў.

Біятоп: не вельмі вялікія лісцевыя, змяшаныя цi хваёвыя лясы (апошнія – на вільготных тэрыторыях); у вялікіх дрэвастоях на разрэджаных участках, акрамя гэтага – невялікія групы дрэў сярод палёў і лугоў, паркі, сады, агароды, адкрытыя тэрыторыі з адзінкавымі дрэвамі або групамі кустоў, уключаючы пасевы розных тыпаў, вільготныя тэрыторыі з трыснягом, балоты, прыморскія дзюны. Пазбягае скальных гор, густых лясоў, акіянскіх астравоў, шчыльнай гарадской забудовы. У Азербайджане даходзіць да 1800 м в.у.м., у Альпах – да 2400 м в.у.м., у Грузіі і Арменіі – да 2500 м в.у.м.

Гняздо: падкідвае яйкі ў гнёзды іншых відаў вераб’іных. У Еўропе адзначана падкідванне яек ў гнёзды больш за 100 відаў; часцей за ўсё гэта гнёзды M. alba, A. trivialis, S.rubetra, S. curruca, S. nisoria i L. collurio; крыху радзей– S. borin, S. atricapilla, A. pratensis, M. striata, Ph. phoenicurus, E. rubecula, A. scirpaceus, A. schoenobaenus, A. palustris, H. icterina, S. communis, P. modularis, M. flava, C. cannabina, Ph. trochilus, Ph. sibilatrix, T. troglodytes.

Яйкі: колькасць адкладваемых яек дакладна невядома. Сцвярджаецца, што адна самка можа адкладваць ад 8 да 25 яек. Кожнае яйка адкладваецца ў іншае гняздо, афарбоўка вельмі зменлівая, часта яйкі падобныяафарбоўкай на яйкі гаспадароў. Часцей за ўсё сустракаюцца: светла-блакітныя (звычайна ў Ph. phoenicurus), бела-зеленаватыя з дробнымі і нешматлікімі шэрымі плямкамі (звычайна ў M. alba), брудна-белыя з ружаватым адценнем з нешматлікімі і дробнымі чырвона-карычневымі плямкамі (часам уAcrocephalus), крэмава-белыя; з глыбокімі светла-карычневымі і шэрымі і нешматлікімі карычневымі паверхневымі плямкамі (часцей за ўсё ўSylvia іL. collurio), светла-карычневыя з дробнымі і густымі чырвона-карычневымі плямкамі (звычайна ўA. trivialis). Памеры: звычайна большыя за яйкі гаспадароў (акрамя L. collurio) – 22,0 х 16,5 мм (19,0-23,5 х 15,5-17,5 мм).

Арэал: разарваны. Палеарктыка (акрамя крайняй Пн) і Афрыка (акрамя вялікіх пустынь).

Пералёты: IV-V, VII-VIII (IX).

Месца зімовак: Афрыка на Пд ад Сахары, Аравійскі п-аў, Індыя, Індакітай, Малайскі арх., Філіпіны, Новая Гвінея.

Беларусь:звычайны пералётны і транзітна мігрыруючы від.

У палёце падобная да шуляка- карагольчыка. Калі сядзіць на дрэве, крыху апускае крылы. У самак дзве морфы – шэрая і рыжая. Самец з шэрым горлам і валлём, у самкі і маладых гэтыя часткі апярэння паласатыя. Афарбоўка маладых вельмі зменлівая, але заўсёды на патылiцы светлая пляма. Голас: у самца гучнае кукаванне «ку-кук, ку-ку-кук», у самкі прарэзлiвы рогат «хрі-хрі-хрі». Даўжыня цела 32-38 см, размах крылаў 54-68 см.

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Клікні, каб павялічыць!

Аўтар: © Дз. Якубовіч

Падобныя віды:

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: