Соўка-сплюшка

Сямейства

Лацінская назва: Otus scops
Ангельская назва: Scops owl
Руская назва: Сплюшка

Голас можна праслухаць тут:

Падвіды:O. s. scops – ад паўд.-зах. Еўропы (праз цэнтр. і ўсх. часткі) да М. Азіi, паўн. Афрыкi; O. s. pulchellus – Каўказ праз цэнтр. Азію да паўн.-зах. Індыі; O. s. cycladum – Крыт і Цыклады, Грэцыя, М. Азія, Ізраіль, Іарданія; O. s. mallorcae – Пiрэнейскі п-аў і Балеары, верагодна, паўн. Афрыка; O. s. cyprius – Кіпр;O. s. turanicus – прыкаспійскія тэрыторыі, Ірак. Акрамя гэтых, вылучаюць яшчэ 4 падвіды.

Біятоп: лісцевыя або змяшаныя лясы, групы высокіх лісцевых дрэў на пагоркавых тэрыторыях, берагі ручаёў, зарослыя старымі дрэвамі, алеі, старыя сады, плантацыі алівак, вінаграднiкi, паркі, прыдарожныя дрэвы, дарогі, абсаджаныя дрэвамі, гарадскія насаджэнні ў малых і нават вялікіх гарадах. У Альпах даходзіць да 1500 м в.у.м., на Каўказе – да 1700 м в.у.м., а ў Туркменістане – да 2000 м в.у.м.

Гняздо: у дуплах, скальных шчылінах, у будынках і сценах, зрэдку – у пакiнутых гнёздах варон і сарок; займае гнездавыя скрынкі. Без высцілкі.

Яйкі: 4-5 (2-7), уздутыя з аднолькавымі тупымі канцамі, часам амаль акруглыя, белыя, з моцным бляскам. Памеры: 32,0 х 27,5 мм (30,0-33,0 х 25,0-28,0 мм).

Арэал: паўд. і цэнтр.-ўсх. Еўропа, М. Азія, зах. і цэнтр. Азія праз Алтай да Японіі, Прыморскага краю, Маньчжурыі, Кітая і Тайваня, на Пд да Ірана, Пакістана і Андаманскіх а-воў, паўн.-зах. Афрыка.

Пералёты:II-IV, IX-X. Паўднёвыяпапуляцыі аселыя. Залятае ў паўн.-зах. Еўропу (Данія, Галандыя, Бельгія, Вялікабрытанія, Ірландыя, Ісландыя, Фарэрскiя а-вы, Люксембург, Германiя, Нарвегія, Швецыя, Латвія, Літва, Польшча, таксама на Мадэйру).

Месца зімовак:еўрапейскія папуляцыі – у трапічнай Афрыцы.

Беларусь:вельмі рэдкі на гнездаванні пералётны від.

Памерамі падобная да сыча-сіпеля, але з «вушкамi» (могуць «складвацца» і быць непрыкметнымі). Вочы жоўтыя. 2 каляровыя морфы. Спод цела крыху святлейшы за верх (у вераб’інага сычыка, сыча-сіпеля і касматаногага сыча нiз цела белаваты). Актыўная ўначы. Голас: манатоннае, паўтараемае па некалькi разоў «сплюу-сплюу» або «к’ю-у, к’ю-у», часам «куй-куй», падобнае на голас жарлянкі. Даўжыня цела 19-22 см, размах крылаў 49-54 см.

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Клікні, каб павялічыць!

Падобныя віды:

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: