Сычык вераб’іны

Сямейства

Лацінская назва: Glaucidium passerinum
Ангельская назва: Pygmy owl
Руская назва: Сыч воробьиный

Голас можна праслухаць тут:

Падвіды:G. p. passerinum – Еўропа, зах. Азія; G. p. orientale – усх. Сібір, Маньчжурыя.

Біятоп:вялікія комплексы старых хваёвых бароў (часта з перавагай елак) з прымессю лісцевых дрэў (букаў, грабаў, бяроз і іншых) або змяшаных лясоў, асабліва ахвотна у наваколлі палян, тарфянікаў, лугоў і вадаёмаў. Узімку таксама невялікія дрэвастоі (з хваёвымі дрэвамі) і паблізу населеных пунктаў. У гарах (Альпах) даходзіць да 1000 м в.у.м.

Гняздо:у натуральным або выдзеўбаным дзятламі дупле (часцей у цэнтр. частцы ствала). Займае і гнездавыя скрынкі. Без высцілкі.

Яйкі:4-6 (3-7), з аднолькавымі канцамі, амаль акруглыя, белыя з сярэднім бляскам (часта з кавалачкамі вапны). Памеры: 29,0 х 23,0 мм (26,5-31,0 х 21,5-24,0 мм).

Арэал:у цэнтр. Еўропе ў гарах і ад Скандынавіі праз Усх. і паўн. Еўропу і Азію (акрамя крайняй Пн) да Уладзівастока, Ахоцка і Сахаліна (на Пд даходзіць да раёна воз. Байкал).

Пералёты:аселы.

Месца зімовак:у межах гнездавога арэала.

Беларусь: рэдкі на гнездаванні аселы від.

Самая малая з соў (крыху большая за вераб’я). Верх цёмна-карычневы са светлымі плямкамi, нiз белаваты з цёмнымi палосамі. Жоўтыя, параўнальна невялiкiя вочы з белаватымi «брывамi», а таксама белыя, кароткiя «вусы». Хвост з белымi палоскамi крыху задзiрае ўверх. Актыўны таксама i ўдзень. Часта сядзiць на вершалінах дрэў. Маладыя знiзу больш светлыя. Голас: адрывістае, насавое «цю-цю-цю», падобнае на голас гіля, а таксама «кiуi, кувiтт», падобнае да голасу шэрай кугакаўкі, але больш цiхае. Даўжыня цела 15-19 см, размах крылаў 34-39 см.

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Клікні, каб павялічыць!

Аўтар: Фота 1-2- © Г. Міндлін | Фота 3- © С. Сідарук

Падобныя віды:

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: