Кугакаўка шэрая
Сямейства Савіныя
Лацінская назва: Strix alucoПадвіды:S. a. aluco – Скандынавія, цэнтр. і ўсх. Еўропа, паўн. Італія, Балканы; S. a. sylvatica – Вялікабрытанія і З Еўропы, Сардзінія, Сіцылія, паўд. Італія, Грэцыя, М. Азія, Б. Усход; S. a. willkonskii – Каўказ; S. a. siberiae – ад Урала да зах. Сібіры.
Біятоп:краi старых дрэвастояў (ахвотней змяшаных цi лісцевых) па суседству з палямі і лугамі, групы дрэў, а таксама паркі і алеі са старых лісцевых дрэў; часам забудовы, і нават паселішчы і гарады. Звычайна ў нізінах, але ў Альпах даходзіць да 1600 м в.у.м., а ў Турцыі – да 2350 м в.у.м.
Гняздо:у вялікім дупле, шчылінах скал і руін, а таксама ў пабудовах; часам займае старыя гнёзды сарок, варон і нават вавёрак, у выключных выпадках – у земляных норах або паміж каранямі дрэў. Занімае гнездавыя скрынкі. Без высцілкі.
Яйкі:2-4 (1-6), звычайна авальныя, уздутыя з тупым вузейшым канцом, белыя (часам з жаўтаватым адценнем), бліскучыя, з крыху шурпатай паверхняй. Памеры: 48,0 х 39,5 мм (45,5-50,0 х 36,5-41,0 мм).
Арэал:разарваны; Еўропа (акрамя Пн), цэнтр.-зах. і М. Азія, паўн.-зах. Афрыка, а таксама ад Алтайскіх гор і Гіндукуша да Карэйскага п-ва і ўсх. Кітая ўключна.
Пералёты:аселая.
Месца зімовак:у межах гнездавога арэала.
Беларусь:звычайны на гнездаванні аселы від.
Дзве каляровыя морфы, галава акруглая без «вушак», хвост кароткi, на крылах зверху тры рады белаватых плямак. На сподзе палосы ў выглядзе «стрэлак», накіраваных назад. Вочы чорныя. Толькi начны спосаб жыцця (у адрозненне ад даўгахвостай кугакаўкі). У маладых палоскi на грудзях папярочныя. Голас: шлюбны «у-ху-ху – у-у», позыў – прарэзлівае «ку-вiт». Даўжыня цела 37-46 см, размах крылаў 90-105 см.
Падобныя віды:
Spelling error report
The following text will be sent to our editors: