Звычайны зімародак
Сямейства Зімародкавыя
Лацінская назва: Alcedo atthisПадвіды: з 8 падвідаў у Еўропе сустракаюцца 2:A. a. atthis – паўд. і паўд.-ўсх. Еўропа на У да Аравійскага п-ва; A. a. ispida – большая частка Еўропы на З і Пн ад папярэдняга падвіду.
Біятоп: берегі, парослыя кустамі і дрэвамі вакол чыстых кантынентальных вадаёмаў (ахвотней праточныя, але таксама і стаячыя). На Каўказе даходзіць да 2000 м в.у.м. (на горных азёрах).
Гняздо: у нары ў ярах, звычайна ад 75 см да 2 м над вадой, часам вышэй (да 7 м), але вельмі рэдка не над вадой. Адтуліна акруглая (дыяметр 4-6 см) або авальная (вышыня 5-9 см, шырыня 4,5-8 см), часта пад прыкрыццем навіслай дзярніны або звіслых каранёў, даўжыня нары ад 35 см да прыбл. 1 м. Нара заканчваецца камерай, на столі якой бачныя сляды ад удараў дзюбы, калі нара будавалася. Памеры гнездавой камеры: шырыня прыбл. 20 см, вышыня прыбл. 16 см. Высцілка з рэшткаў выплюек (крылы насякомых, косці рыб і да т.п.).
Яйкі: 6-8 (4-10), амаль акруглыя цi ўздутыя з тупым вузейшым канцом, белыя, з моцным бляскам. Памеры: 22,5 х 19,0 мм (19,0-24,5 х 16,5-20,5 мм).
Арэал: Еўропа (акрамя Пн і Пд), цэнтр. і ўсх. Азія, Малайскі арх., ад Суматры праз Новую Гвінею да Саламонавых а-воў, паўн. Афрыка.
Пералёты: у асноўным – аселы, але птушкі з паўн. краёў арэала – пералётныя (III-IV (V), VIII-IX (X)).
Месца зімовак: у межах гнездавога арэала, галоўным чынам у яго паўд. частцы, а таксама ў раёне Міжземнага м., паўн. Афрыка, заліў Акаба, Чырвонае м., Персідскі заліў і ўзбярэжжы Аравійскага п-ва, мангравыя зараснікі ў Пакістане і паўн.-зах. Індыі.
Беларусь:звычайны на гнездаванні пералётны і транзітна мігрыруючы від. Падвід A. a. ispida насяляе зах. і, магчыма, паўн. часткі краіны, а A. a. atthis адзначаецца на паўд. У.
Невялікі. Зверху бліскуча-блакітны (на сонцы смарагдавы), галава з бакоў і спод цела ржавыя. Дзюба цёмная, ногі чырвоныя. Маладыя больш матавыя. Голас: у палёце пранізлівы свіст «цііт, ційі», часам паўтараемы некалькі разоў. Даўжыня цела 16-18 см, размах крылаў 24-29 см. Самцы ад самак адрозніваюцца колерам клюва. У самцоў ён цалкам чорны, а у самак частка клюва каля асновы чырвоная.
Падобныя віды:
Spelling error report
The following text will be sent to our editors: