Жаўна чорная
Сямейства Дзятлавыя
Лацінская назва: Dryocopus martiusПадвіды: у Еўропе толькі D. m. martius – Еўропа да паўн.-ўсх. Азіі, Японія; D. m. khamensis – паўд.-зах. Кітай (ізаляваныя папуляцыі).
Біятоп: часцей за ўсё – старыя дрэвастоі як дубовыя, так і змяшаныя і хваёвыя. У Альпах даходзіць да 2000 м в.у.м. Узімку можа быць таксама у дрэвастоях паблізу гарадоў.
Гняздо: у дупле высокага дрэва на вышыні ад 6 да 30 м над зямлёй, у ствале непадалёк ад галіны або ў тоўстых галінах унутры кроны. Высцілка з трэсачак (мноства іх часта ляжыць пад дрэвам). Дыяметр адтуліны прыбл. 15 см, часта яна авальная (шырыня 7-10 см, вышыня 11-15 см), глыбіня гнездавой камеры – 35-60 см, шырыня – 13-15 см.
Яйкі: 4-5 (1-9), уздутыя, эліптычныя (амаль грушападобныя) з завостраным вузейшым канцом, белыя з фарфоравым бляскам і бачнымі порамі, якія часта размяшчаюцца лініямі. Памеры: 34,0 х 26,0 мм (30,0-36,5 х 24,5-27,0 мм).
Арэал: Еўропа (акрамя Ірландыі, Брытанскіх а-воў, крайняй Пн), на Пд і Пд-У лакальна, таксама М. Азія, Каўказ і праз Азію шырокім поясам да Камчаткі, Японіі, Карэйскага п-ва і паўд.-зах. Кітая (там ізаляваныя папуляцыі).
Пералёты: аселы.
Месца зімовак: у межах гнездавога арэала.
Беларусь:звычайны на гнездаванні ў буйных лясах аселы від.
Чорны з чырвонай «шапачкай» (самец) або плямай на патыліцы (самка). Дзюба светлая, жоўтыя вочы. Часта ляціць па прамой лініі (іншыя дзятлы па хвалістай). Калі падымаецца па ствале дрэва, характэрна загiнае шыю назад. Вельмi крыклiвы. Маладыя з карычневым адценнем. Голас: стукае вельмі гучна і інтэнсіўна; у палёце – гучнае «крі-крі-крі-крі… трююю… трююю… трююю», позыў – меладычнае і гучнае «клійу-клійу-клійу» альбо рыпуча і працягла «кліаоо-кліаоо». Даўжыня цела 42-57 см, размах крылаў 64-80 см.
Падобныя віды:
Spelling error report
The following text will be sent to our editors: