Дзяцел беласпінны
Сямейства Дзятлавыя
Лацінская назва: Dendrocopos leucotosПадвіды: з 11 падвiдаў у Еўропе толькi D. l. leucotos – ад паўн. Альп, паўн. б. Югаславіі, Карпат, а таксама паўн., цэнтр. і ўсх. Еўропы праз Азію да Карэі, Сахаліна і паўн. Кітая; D. l. lilfordi – Пірэнеі, Балканы, М. Азія, Каўказ; D. l. uralensis – Урал.
Біятоп: асветленыя старыя лісцевыя дрэвастоі, у гарах таксама змяшаныя лясы (асабліва часта паблізу адкрытых вільготных тэрыторый або палян). У цэнтр. і паўн. Еўропе галоўным чынам букавыя, грабавыя і дубовыя лясы, на У і Пн – бярозавыя і таполевыя. Прырэчныя лясы, групы дрэў сярод палёў, прыдарожныя алеі і да т.п.
Гняздо: у дупле (звычайна гніючага дрэва) на вышыні падросту (як у ствале, так і ў ніжніх галінах дрэва). Подсціл з парахні. Дыяметр адтуліны 3-5 см, глыбіня гнездавой камеры 10-20 см.
Яйкі: 3-5 (6-8), эліптычныя, крыху падоўжаныя з тупым вузейшым канцом, белыя, бліскучыя. Памеры: 27,5 х 20,0 мм (26,5-30,5 х 19,5-21,5 мм).
Арэал: ад паўд. Скандынавіі, цэнтр. і паўд. Еўропы, Каўказа, Ірана і М. Азіі, праз Азію да Сахаліна, Камчаткі, Японіі і ўсх. Кітая ўключна. Лакальна ў Апенінах і Пірэнеях.
Пералёты: аселы.
Месца зімовак: у межах гнездавога арэала.
Беларусь:нешматлікі на гнездаванні аселы від.
Стракаты. Уся спіна чорная, надхвосце белае (не блытаць з 201, 202 і 205). Крылы чорныя з белымі палоскамі. Спод цела белы з цёмнымі рыскамі і чырвоным падбрушшам. У самца карычнева-чырвоныя вочы і ярка-чырвоная «шапачка» (не блытаць з 350), у самкі верх галавы чорны. У маладых чырвоны колер амаль адсутнічае і выразныя цёмныя падоўжныя палоскі на баках цела. Голас: позыў «кік, кікс» (вельмі падобны, як у вялікага дзятла, але не такі прарэзлівы). У гнездавы перыяд выгукi «кьук, кьіле». Даўжыня цела 24-30 см, размах крылаў 40-48 см.
Падобныя віды:
Spelling error report
The following text will be sent to our editors: