Жаўрук палявы

Сямейства

Лацінская назва: Alauda arvensis
Ангельская назва: Skylark
Руская назва: Жаворонок полевой

Голас можна праслухаць тут:

Падвіды: A. a. arvensis – ад зах. Еўропы праз цэнтр. і паўн. часткі на У да Урала; A. a. scotica – Ірландыя, Шатландыя, Фарэрскiя а-вы; A. a. guillelmi – паўн. Партугалія і паўн.-зах. Іспанія; A. a. sierre – цэнтр. і паўд. Партугалія і паўд. Іспанія; A. a. cantarella – паўд. Еўропа (ад усх. Іспаніі да Чырвонага м., Іран, паўн. і ўсх. Афрыка; A. a. armenicus – Каўказ, паўн.-зах. Туркменія і паўн.-зах. Іран. Акрамя гэтых вылучаюць яшчэ 4 падвіды.

Біятоп: адкрытыя травяністыя тэрыторыі, стэпы, лесастэпы, тундра, сельгаспасевы, пашы і сухія лугі; пагоркі (таксама з маладымі лесапасадкамі). Выбірае перасушаныя тэрыторыі. Сустракаецца таксама на горных лугах. У Арменіі даходзіць да 2700 м в.у.м., у Карпатах (Букавіна) – да 2000 м в.у.м.

Гняздо: на зямлі сярод не вельмі высокай і шчыльнай расліннасці, звычайна добра схаванае. Знешняя частка з крыху падвялых кавалкаў лістоў і сцёблаў травы, якія пераплецены карэньчыкамі, высцілка – з сухой травы з прымессю валосся. D =9-10 см, d = 6-7 см, h= 4-5 см.

Яйкі: 3-5 (7), крыху падоўжаныя з вострым вузейшым канцом. Белавата-зеленаватыя, белавата-шэрыя або карычнева-белыя з дробнымі і вельмі густымі шэра-карычневымі цi аліўкава-карычневымі плямкамі. Памеры: 23,0 х 16,5 мм (20,5-25,5 х 16,0-17,5 мм).

Арэал: Еўропа (акрамя Ісландыі, Скандынаўскіх гор і крайняй Пн), цэнтр. і ўсх. Азія (на Пд да Ірана і паўн. Кітая), М. Азія, паўн.-зах. Афрыка. Інтрадуцыраваны ў Канадзе (в-аў Ванкувер), Новай Зеландыі, Тасманіі, Аўстраліі і на Гаваях.

Пералёты:(ІІ) III-IV, IX-XI. Паўночныяі ўсходніяпапуляцыі пералётныя, паўднёвыя- аселыя або качуючыя.

Месца зімовак: часткова ў межах гнездавога арэала, паўд., зах. і цэнтр. Еўропа, паўд. Афрыка і паўд. Азія.

Беларусь:адзін з найбольш шматлікіх на гнездаванні пералётны і транзітна мігрыруючы від.

Падоўжаны хвост з белымi крайнiмi рулявымi, на галаве невялiкi чуб. Жыве ў адкрытых месцапражываннях. Голас: спявае ў паветры (мал. 4б), у крайнім выпадку (прыцемкам) на зямлi. Вельмi доўгая песня складзеная з трэляў i свiстаў, позыў «трлі, трiрiрi». Даўжыня цела 17-19 см, размах крылаў 30-36 см.

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Клікні, каб павялічыць!

Аўтар: Фота 1- © Т. Раманава| Фота 2-3- © Дз. Якубовіч

Падобныя віды:

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: