Ластаўка вясковая

Сямейства

Лацінская назва: Hirundo rustica
Ангельская назва: Swallow
Руская назва: Ласточка деревенская

Голас можна праслухаць тут:

Падвіды: з 8 падвідаў у Еўропе толькі H. r. rustica – ад паўн.-зах. Афрыкі праз Еўропу (акрамя Ісландыі і Пн) да цэнтр. Азіі ў раёне Енісея. У Турцыі і паўд.-ўсх. Еўропе адзначана вялікая зменлівасць птушак у пераходнай зоне да падвіду H. r. transitiva – Ліван, паўд. Сірыя, Ізраіль.

Біятоп: у гнездавы перыяд перш за ўсё – вясковыя паселішчы, радзей гарады. Адкрытыя тэрыторыі – палі, пашы, пагоркі, дарогі, сажалкі, азёры з’яўляюцца тэрыторыямі харчавання. Пасля гнездавання – вёскі і адкрытыя тэрыторыі паблізу зараснікаў трыснягу або вярбы (месца начлегу). У Швейцарскіх Альпах даходзіць да 1775 м в.у.м. (гняздзіцца ў скалах), а на Каўказе разам з населенымі пунктамі, даходзіць да 2400-3000 м в.у.м.

Гняздо: унутры пабудовы (часам пад мостам), пры сцяне або балцы. 1/4 шара, прылепленая да сцяны, часам на ўнутраным парапеце. Гняздо з кавалачкаў гразі, змешаных з саломай, сенам і гноем, злепленых слінай, высцілка з шэрсці, валосся і пёраў. D =8,5-14,0 см (да 20 см), d= 6,5-14 см, глыбіня 3,5-8 см, вышыня 8-16 см.

Яйкі: 4-5 (2-7), падоўжаныя з тупым вузейшым канцом, белыя, з іржавымі або карычневымі плямкамі. Памеры: 19,5 х 13,5 мм (17,0-22,5 х 13,0-15,0 мм).

Арэал: уся Еўропа (акрамя крайняй Пн), паўн. Афрыка, вялікая частка Азіі (акрамя крайняй Пн у Індыі), на Пд ад Гімалаяў, у паўд.-ўсх. Азіі) і Паўн. Амерыкі (акрамя Пн).

Пералёты:III-IV (V), IX-X.

Месца зімовак: невялікая колькасць зімуе ў басейне Міжземнага м., паўд. Афрыка, Індыя, Індамалайскі рэгіён, Філіпіны, Паўд. Амерыка.

Беларусь:звычайны на гнездаванні пералётны і транзітна мігрыруючы від.

Верх цела амаль чорны з гранатавым бляскам, ніз белаваты. Характэрная пляма ржавага колеру нa горле і меншая на лбе. У дарослых вельмі доўгі і з вялікай развілкай хвост, у маладых крайнія рулявыя не такія доўгія, а горла светла-карычневае. Голас: песня – вясёлае, прарэзлiвае шчабятанне, якое звычайна заканчваецца «ітрі». Позыў «твіт-твіт, цiвіт, відівідвіт», асцерагаючы – «ці-зі, ці-зі». Даўжыня цела 17-23 см, размах крылаў 32-35 см.

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Клікні, каб павялічыць!

Аўтар: Фота 1- © Т. Раманава| Фота 2-3- © Дз. Якубовіч

Падобныя віды:

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: