Пліска белая

Сямейства

Лацінская назва: Motacilla alba
Ангельская назва: White wagtail
Руская назва: Трясогузка белая

Голас можна праслухаць тут:

Падвiды: M. a. alba – большая частка Еўропы да Урала i М. Азiя; M. a. yarrellii – Iрландыя, Брытанскiя а-вы, узбярэжжа паўн. Францыi, Бельгii, Галандыi i Данii: M. a. dukhunensis – Каўказ, Закаўказзе, зах. Сiбiр ад р. Обi i Енiсею; M. a. subpersoneta – Марока. Акрамя таго, вылучаецца яшчэ 8 падвiдаў.

Бiятоп: адкрытыя тэрыторыi з рэдкай або нiзкай травянiстай раслiннасцю (пагоркi, пашы, сухiя лугi, пляжы), а таксама дарогi i пабудовы, паркi, сады, жвіровыя кар’еры, а таксама берагi азёр, рэк, ручаёў, каналаў, эстуарыяў i марскiя ўзбярэжжы. У Татрах даходзiць да 1750 м в.у.м., на Алтаi – да 2300 м в.у.м., у Таджыкiстане – 3500 м, на Каўказе – да 3000 м в.у.м.

Гняздо: у натуральных i штучных норах або шчылiнах, паглыбленнях i праломах пабудоў, пад мастамi, у кучах камення, цэглы або дроў, у ярах, скалах часам на зямлi пад прыкрыццем раслiннасцi або памiж каранёў вольхаў, пустых вуллях, трэшчынах кары паваленых дрэў, рэдка ў кустах цi дрэвах. Даволi няшчыльнае. Знешняя частка са сцёблаў, лiстоў i карэньчыкаў травянiстай раслiннасцi з малой колькасцю моху (у наземных гнёздах больш тонкая). Цэнтральная частка даволi шчыльная, галоўным чынам з карэння; высцiлка – з шэрсцi i валосся, часам з прымессю пёраў. D = 7-22 см, d = 5,5-8 см, H = 5-12 см, h = 2,5-7 см.

Яйкi: 5-6 (3-8), асiметрычныя, з тупым вузейшым канцом. Афарбоўка вельмi зменлiвая: белыя або светла-зялёныя, светла-ружовыя, светла-шэрыя, светла-карычневыя. На белым або зеленаватым фоне – карычневыя або карычнева-шэрыя плямкi, на шэрым – алiўкавыя. Памеры: 20,0 х 15,0 мм (17,1-22,0 х 13,5-16,4 мм).

Арэал: Еўропа i Азiя, (акрамя Iндыi, Iндакiтая, Малайзii i Аравiйскага п-ва), лакальна – паўн.-зах. ўзбярэжжа Афрыкi i паўд. Грэнландыi.

Пералёты: III-IV (V), (VIII) IX-X (XI). Папуляцыi з зах. Еўропы, Iрландыi, Вялiкабрытанii i паўд. часткi арэала – аселыя, паўн., а таксама з цэнтр. i ўсх. Еўропы, цэнтр. i паўн. Азii – пералётныя.

Месца зiмовак: часткова ў межах гнездавога арэала, а таксама Мiжземнаморскiя краiны, паўд. Азiя, Фiлiпiны, Аравiйскi п-аў, трапiчная i субтрапічная Афрыка.

Беларусь: шматлікі на гнездаванні пералётны і транзітна мігрыруючы від.

Кантрастная, чорна-бела-шэрая. Бегае, прыпыняючыся, трасе хвастом. Самец крыху больш кантрастны. Маладыя шэра-карычневыя, без чорнага, спераду на шыi цёмна-карычневая пляма. У Еўропе 3 падвiды. 1) M. a. alba – у гнездавы перыяд самец i самка з шэрай спiнай, чорны верх галавы не звязаны з чорнымі грудзьмі. У негнездавым уборы горла белае, верх галавы святлейшы. 2) M. a. yarrellii – у гнездавы час самец i самка з чорнай спiнай, а чорны верх галавы аб’яднаны з чорнымi грудзьмi. 3) M. a. dukhunensis – махавыя другой ступені i крыючыя крыла з шырокiмi белымi абводкамi, якія аднак не злiваюцца ў адну паласу. Голас: цiхае шчабятанне з багата ўплеценымi позывамі. Позыў – прарэзлівае «цiтiс, пiлiп, цiлiп» або «цізі-цюрі-цюрі, клюй-клюй, клюільвіу». Даўжыня цела 18-20 см, размах крылаў 25-30 см.

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Клікні, каб павялічыць!

Аўтар: Фота 1- © М. Верабей| Фота 2-3- © Дз. Якубовіч

Падобныя віды:

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: