Завірушка лясная
Сямейства Завірушкавыя
Лацінская назва: Prunella modularisПадвіды: P. m. modularis – Скандынавiя, цэнтр. i ўсх. Еўропа; P. m. occidentalis – Англія, Уэльс і ўсх. Шатландыя;P. m. hebridum – Гебрыдскiя а-вы, Шатландыя, Ірландыя; P. m. mabbotti – паўд.-зах. Еўропа; P. m. obscurа – усх. Турцыя, Каўказ, паўн. Iран; P. m. euxina – зах. Турцыя; P. m. meinertzhageni – Балканы; P. m. fuscata – Крым.
Біятоп: на Пн – звычайна яловыя лясы (але могуць быць лiсцевыя i змяшаныя), асаблiва ўздоўж рэк i ручаёў. У цэнтр. Еўропе – вільготныя лісцевыя лясы з добра развітым падростам, часта і ў хвойных лясах; акрамя таго, паркі і сады, пасадкi парэчак, жывыя агароджы (у Англii), пасадкi ўздоўж чыгункi, раслiннасць уздоўж рэк. У гарах на ўскрайках хваёвых лясоў i ў кустах у субальпiйскiм поясе (карлiкавая бяроза, рададэндраны, горная сасна i г.д.). У Татрах даходзiць да 1900 м в.у.м., у Швейцарыi i на Каўказе – да 2600 м в.у.м.
Гняздо: у густым падросце (звычайна на елцы, піхце або ядлоўцы). Масіўнае, на вышынi 0,5-1,5 м (макс. 6 м) над зямлёй, часам у ярах. На Каўказе таксама на зямлi i скальных выступах, часам займае гнёзды iншых птушак. Знешняя частка з вельмі няшчыльна ўкладзеных некалькіх тонкіх галінак елкі, каранёў, лiсця i сцёблаў раслiн. Унутраная частка з добра і тоўста сплеценага моху. Высцілка не вельмі багатая (чырванаватая) з моху, воўны і валосся (часта казулі). D = 9-12 см, d = 5-6 см, H = 7,5-9,5 см, h =3,5-4,5 см.
Яйкі: 4-5 (3-6), асiметрычныя, з вострым вузейшым канцом, інтэнсіўна блакітныя, радзей з адзiнкавымi чырвонымi крапінкамi. Памеры: 19,5 х 14,5 мм (17,5-24,2 х 13,0-16,9 мм).
Арэал: Еўропа (акрамя паўд.-ўсх. і крайняй паўн. частак), Каўказ, М. Азія, Б. Усход, Iран.
Пералёты: III-IV (V), (VIII) IX-X (XI). На Пд арэала аселыя.
Месца зімовак: часткова ў межах гнездавога арэала, зах. і паўд. Еўропа, М. Азія, Б. Усход, паўн.-зах. Афрыка.
Беларусь:звычайны на гнездаванні пералётны і транзітна мігрыруючы від.
Галава i грудзi папялiстыя з карычневымi шчокамi, тонкая i чорная дзюба. Маладыя з мноствам рысак, без папялiстага колеру, падобныя да самак канаплянкі (305) i дамавога вераб’я (296). Голас: тонкiя свiсты i шчабятанне, спеў падобны да песнi крапіўніка «цірлірлірлірлю-цірлірлірлірлірлюці», але больш павольны, без прарэзлівых гукаў (параўн. з 580). Позыў – далiкатнае «дi-дi-дi», а таксама «цiсi-тсi». Даўжыня цела 14,5 см, размах крылаў 19-21 см.
Падобныя віды:
Spelling error report
The following text will be sent to our editors: