Дрозд чорны
Сямейства Драздовыя
Лацінская назва: Turdus merulaПадвіды: T. m. merula – Еўропа (акрамя Пд-У); T. m. aterrimus – Балканы, Крыт, паўд. Украіна, Крым, Каўказ;T. m. cabrerae – Мадэйра i Канары; T. m. azorensis – Азоры;T. m. syriacus – Турцыя, Б. Усход, Iран; T. m. mauritanicus– паўд.-зах. Афрыка. Некаторыя аўтары вылучаюць T. M. insularum– Крыт, Родас, Лесбас. Акрамя таго, iснуюць яшчэ 9 падвiдаў.
Біятоп: розныя тыпы лясоў i кустарнiкаў з густым падростам (ахвотней больш вільготныя), паркі і сады, вёскi i гарады.
Гняздо: у развілцы або каля ствала маладых дрэў, у кустах памiж галiнак; спарадычна на звіслай галіне або ў паглыбленнях невялікіх скал, часта на сценах будынкаў, памiж каранёў паваленых дрэў. Слаістае. Знешняя частка з сухога лісця, тонкiх галiнак, карэньчыкаў і травы з прымессю моху і лішайнікаў; унутраная – з парахні, змешанай з пяском, і таму мяккая. Высцілка з тонкай травы, даходзіць да краёў гнязда. D = 13-20 см, d = 10-11 см, H = 9-12 см, h = 4,0-6,5 см.
Яйкі: 4-6 (3-7), звычайна з даволі завостраным вузейшым канцом, светла-зялёна-блакiтныя або зеленаватыя з дробнымі і густымі ржавымі цi светла-чырвона-карычневымi плямкамі. Памеры: 29,0 х 21,5 мм (24,0-35,0 х 19,0-24,0 мм).
Арэал: Еўропа (акрамя Пн-У), ад М. Азii i Б. Усходу праз паўд. Азію да ўзбярэжжа паўд. Кiтаяi Шры Ланкi, паўн.-зах. Афрыка. Iнтрадуцыраваны ў Аўстралii i Новай Зеландыi.
Пералёты: III-IV(V), IX-XI.Папуляцыі на Пд i З Еўропы аселыя, у цэнтр. частцы – часткова аселыя.
Месца зімовак: у паўд. частцы гнездавога арэала.
Беларусь: звычайны на гнездаванні пералётны і транзітна мігрыруючы від; з 1990-х гадоў часам у невялікай колькасці пачаў адзначацца на зімоўцы.
Самец чорны з жоўтай дзюбай, самка цёмна-карычневая з карычневай дзюбай. Маладыя падобныя да самкi. Голас: флейтавы спеў з глыбокiх, паўтараемых гукаў, напрыклад, «труцi-трут-цйю-цйю-сiту». Iншыя галасы разнастайныя: позыў «сррi», асцерагае прарэзлівым «сi, трiнк, чук, шек-шек». Даўжыня цела 24-27 см, размах крылаў 34-40 см.
Падобныя віды:
Spelling error report
The following text will be sent to our editors: