Дрозд-піскун
Сямейства Драздовыя
Лацінская назва: Turdus pilarisПадвіды: не мае.
Біятоп: лес з перавагай вольхаў і ясеню, а таксама групы прырэчных высокіх дрэў. Акрамя таго, ускрайкі вільготных лясоў паблізу палёў і рачных далін; радзей – старыя паркі або групы елак пасярод лугоў, групы кустоў i дрэў сярод палёў, гарады i вёскi. У тундры залятае на Пн ад межаў лясоў. У Скандынавii даходзiць нават вышэй за 1000 м в.у.м., займае скалiстыя месцы, ахвотна на тэрыторыях з кустамi i ядлоўцам.
Гняздо: адзiночнае або ў рэдкай калонii; на бакавой галіне высокага дрэва (часта блізка ад ствала), 4-20 м над зямлёй, на зямлi або ў паглыбленнi сярод скал. Слаістае; знешняя частка з сухіх лістоў і травы, карэньчыкаў (галінак і моху няшмат), унутраная – з гліны, глею і прымесі пяску (яе ніжняя частка перамяшаная з матэрыялам знешняй часткі і прылепленая да галін дрэва). Высцілка з сухой травы i нешматлiкiх карэньчыкаў даходзіць да верхніх краёў гнязда.D = 15-20 см, d = 10-12 см, H = прыбл. 15 см, h = 6-8 см.
Яйкі: 5-6 (3-7), з даволі выразна завостраным вузейшым канцом, светла-блакiтныя або блакітнавата-зялёныя; з вельмі дробнымі чырвона-карычневымi цi ржавымі плямкамі, згушчанымi на шырэйшым канцы. Памеры: 28,5 х 21,0 мм (26,1-33,0 х 19,3-23,0 мм).
Арэал: паўн. і цэнтр.-ўсх. Еўропа і Сібір да р.Алдан,на Пд да паўн. Казахстана i воз. Байкал.
Пералёты: III-IV, (IX)X-XI.Паўднёвыя папуляцыі ў значнай ступені аселыя.
Месца зімовак: у межах гнездавога арэала, паўд. i зах. Еўропа, Брытанскiя а-вы, Iсландыя, паўд. Азія, Каўказ, М. Азiя, Б. Усход, раён Персiдскага зал.,паўн. Афрыка.
Беларусь: звычайны на гнездаванні пералётны, транзітна мігрыруючы і зімуючы від.
Галава i надхвосце папялiстыя, спiна карычняватая, хвост чорна-буры. Бураватыя грудзі з мноствам цёмных рысак (параўн. з 239 i 241). Маладыя зверху аднатонна карычневыя. Голас: спеў зусiм iншы, чым у астатніх драздоў – рыплівыя гукі і піскі, часта ў палёце. Асцерагае рэзкім «чак, чак, тррр», позыў «трр-тр-тртррр», у палёце – «сii». Даўжыня цела 24-27 см, размах крылаў 39-43 см.
Падобныя віды:
Spelling error report
The following text will be sent to our editors: