Дрозд шэры

Сямейства

Лацінская назва: Turdus viscivorus
Ангельская назва: Mistle trush
Руская назва: Деряба

Голас можна праслухаць тут:

Падвіды:T. v. viscivorus – Еўропа, М. Азiя, паўд. Расiя; T. v. deichleri (сін. T. v. reiseri) – Марока, паўн. Алжыр, паўн. Тунiс, Сардзінія, Корсіка;T. v. tauricus – Крым; T. v. bonapartei – Сiбiр, цэнтр. Азiя, Гiмалаi.

Біятоп: вялікія спелыя хваёвыя лясы (звычайна больш вільготныя), ускрайкі старых лісцевых лясоў, групы дрэў паблiзу лугоў i пашаў. У апошнiя гады ў зах. i цэнтр. Еўропе – у гарадскiх i прыгарадных парках i садах. Галоўным чынам гняздзiцца ў аддаленнi ад населеных пунктаў. У Еўропе даходзiць да 1800 м в.у.м.

Гняздо: у ніжняй або цэнтр. частцы кроны высокага дрэва, каля ствала цi ў развiлцы тоўстага сука; у высокiх кустах, рэдка ў скальных нiшах i на будынках. Выш. гнязда – 1-20 м над зямлёй. Слаістае, знешняя частка з галінак, каранёў, моху, сухой травы і лісця; унутраная частка – з глею і гліны, часам ёсць трава, лiсце i парахня (праз верх гнязда пераходзіць на знешнюю частку). Высцілка з тонкай і сухой травы. D =23-27 см, d = 10-11 см, H = 12-17 см, h = 5-7 см.

Яйкі: 4-5 (3-6), з крыху завостраным вузейшым канцом. Дужа разнастайная афарбоўка: светла-блакiтныя, зялёна-блакiтныя, жоўта-зеленаватыя, палева-жоўтыя, бледна-зялёныя і светла-зялёныя (з рознымі адценнямі) з вялiкiмi i даволi густымi чырвона-карычневымi (да пурпуровых) плямкамі. Памеры: 31,0 х 22,0 мм (27,5-36,0 х 19,0-25,0 мм).

Арэал: Еўропа, Сібір да Енісея на Пд да Кашмiра i Непала, паўн. Iран, Каўказ, М.Азія, паўн.-зах. Афрыка.

Пералёты: (II)III-IV), IX-X(XI). На Пд i З – аселы.

Месца зімовак: паўд.-зах. Еўропа, паўн. Афрыка, М. Азiя, Б. Усход, Iран i Iрак.

Беларусь: нешматлікі на гнездаванні пералётны і транзітна мігрыруючы від.

Параўнальна вялiкiх памераў, верх цела шэра-карычневы, нiз з цёмнымi расплывістымі плямкамi на крэмавым фоне. Маладыя з плямкамi на спiне i цяжка адрознiваюцца ад пярэстага дразда. Голас: спеў меланхалiчны, флейтавы, падобны на песню чорнага дразда, але асобныя часткі паўтараюцца па некалькі разоў. Позыў – сухое «хррр-цррр-цррр», а таксама як у белабровага дзазда – «цii», «сiiт, сi-сiт», асцерагае сухiм, траскучым «шчэр». Даўжыня цела 26-29 см, размах крылаў 42-47,5 см.

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Клікні, каб павялічыць!

Аўтар: © Дз. Якубовіч

Падобныя віды:

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: