Мармытуля паўночная
Сямейства Лескавыя
Лацінская назва: Hippolais caligataПадвіды: H. c. caligata– цэнтр. i ўсх. Расiя; H. c. rama – ад нiжняй Волгi i р.Урал на Пд-Ууздоўж берага Каспiйскага м.да ўсх. Iранаi Пакiстана; H.c. armectens – ад Алтаяда паўн.-зах. Манголii.
Біятоп: на Пд Расii даходзiць да 1600 м в.у.м. ад раўнiн з багатым кустовым i травянiстым покрывам, уздоўж нiзкiх берагоў рэк i ў густых зарасніках чароту, а таксама сады, палi на мяжы надрэчных лясоў, забалочаныя тэрыторыi ў паўпустынях, калючыя зараснікі, пасевы фiсташкi, горныя далiны рэк. Часцей за ўсё на Пн i З ў тайзе i лiсцевых лясах з густым падростам, на месцах лясных пажараў i высечак, лугi з кустамi, на мяжы збожжавых палёў, у нiзкiх бярозавых лясах у стэпавай зоне.
Гняздо: H. c. caligata часцей за ўсё ў заглыбленнi грунту каля асновы куста, рэдка на яго галiнках або на тоўстых сцёблах травянiстых раслiн (да 30 см ад зямлi). H. c. rama на мяжы зараснікаў, на кустах, дрэвах або ў чароце, 40-70 см ад зямлi, выключна на сушы. У выглядзе паўшар’я або яйкападобнае (самае шырокае месца ўнутры гнязда знаходзіцца ў цэнтры – характэрная рыса). Знешняя частка з сухіх мінулагодніх сцёблаў, лістоў і каранёў травянiстай расліннасці з прымессю адзінкавых пёраў і касмыкоў воўны, добра замацаванай на сценках (у H. c. Rama акрамя таго галiнкi ксерафiтаў i павуцiна). Сярэдняя частка – з мяккіх сцёблаў траў, завялых раслінных валокнаў і расліннага пуху (у H. c. rama акрамя таго яшчэ шэрсць i пер’е). Высцілка з кветак Compositae, часам з пёраў і конскага валосся (у H. c. rama з раслiннага пуху, шэрсцi i раслiнных валокнаў, шчыльна ўкладзеных). H. c. caligata: D = 8-12 см, d = (у верхняй частцы) 4,5-6,5 см, H = 4-10 см, h = 3-5 см. H. c. rama: D = 7,5-10 см, d = 4,7-5,8 см, Н= 6,5-8,6 см, h = 3,4-5,7 см.
Яйкі: 4-6 (2-7), з рознымі канцамі, светла-ружаватыя або бледна-фіялетава-ружовыя (у H. c. rama часам белыя з блакiтнаватым, радзей лiловым адценнем). Глыбокія плямы размытыя, невыразныя, ружовага колеру, паверхневыя – карычнева-чырвоныя або чорныя (рыскі і да т.п.). Памеры: 15,5 х 12,0 мм (14,0-17,0 х 11,0-13,5 мм).
Арэал: усх. Еўропа, цэнтр. Азія (на У да далiны Енiсея i зах. Кiтая), зах. Іран, паўн. Аман i зах. Пакістан.
Пералёты: паўднёвыя папуляцыі аселыя, паўночныя – пералётныя (V, VIII-IX). Спарадычна залятае ў зах. Еўропу (Вялiкабрытанiя, Францыя, Бельгiя, Галандыя, Германiя, Данiя, Нарвегiя, Швецыя, Фiнляндыя, Эстонiя, Грэцыя, Украiна, Турцыя).
Месца зімовак: паўд.-ўсх. Азiя, Аравiйскi п-аў.
Беларусь: упершыню адзначана на гнездаванні ў 2012 г. у Аршанскім раёне, распаўсюджванне пакуль дакладна не вядома, зарэгістрыравана ў Пухавічскім, Аршанскім і Полацкім раёнах.
Невялiкая, падобная да бледнай перасмешкі, але з больш карычневым верхам цела, больш светлым надхвосцем. Крайнiя рулявыя з белым колерам, ногi цёмна-карычневыя. Голас: спеў з мноствам прарэзлівых тоноў. Позыў – прарэзлівае «чрэк-чрэк». Даўжыня цела 11,5 см, размах крылаў 18-21 см.
Падобныя віды:
Spelling error report
The following text will be sent to our editors: