Леска-перасмешка
Сямейства Лескавыя
Лацінская назва: Sylvia nisoriaПадвіды: у Еўропе толькі S. n. nisoria – паўд. і ўсх. Еўропа, зах. Расія;S. n. merzbacheri – паўн. Iран, Афганiстан, цэнтр. Азiя.
Біятоп: групы густых кустоў з густой травянiстай расліннасцю сярод палёў, лугоў, рачных далін і краi дрэвастояў з густым падростам і добра развітай наземнай зялёнай расліннасцю, рэдкiя лiсцевыя маладнякi, ускраiны алешнiкаў, густыя жывыя агарожы, пасадкi ўздоўж дарог, паркi, сады. У Альпах даходзiць да 1600 м в.у.м., у паўн. Iталii – да 1400 м, на Каўказе – да 1500 м в.у.м.
Гняздо: у бакавых галінках добра асветленых сонцам кустоў, праз якія расце травянiстая расліннасць, у малiне, ажыне, на калючых кустах, а таксама на дрэвах i ў траве, добра асветленыя, на вышыні 0,3-1,6 см, нават 3,0 м ад зямлі. У адрозненне ад іншых нашых лесак гняздо шчыльнае. Знешняя частка з адраўнелых сцёблаў травянiстых раслін, з нешматлiкiмi галiнкамi i карэньчыкамi, пераплеценымi павуціннем і коканамі насякомых, па краях яны заламаны пад большым вуглом, чым у S. communis. Унутраная частка з завялай травянiстай расліннасці, якая адсутнічае у іншых нашых лесак. Высцілка з сухой травы i шэрсцi. Не прымацаванае да падтрымлiваючых яго галiнак. D = 9-15,5 см, d = 6,5-8,5 см, Н= 4-12 см, h = 3-6,5 см.
Яйкі: 4-5 (3-6), з завостраным вузейшым канцом, белыя з шаравата-зеленаватым адценнем (рэдка з бела-крэмавым); светла-ружовыя або пясчаныя плямкі месцамі зліваюцца з фонам, шэрым або шэра-фіялетавым, алiўкавым, карычневым, пясчаным цi чырвона-карычневым. Плямак звычайна больш на шырокім канцы. Памеры: 21,0 х 15,5 мм (18,0-23,9 х 14,0-17,2 мм).
Арэал: цэнтр. і ўсх. Еўропа (акрамя Пн і Пд) ад усх. Германii i Чэхii, Балканы, М. Азiя, Каўказ, цэнтр. і зах. Азія на У да Манголii i на Пд да паўн. Iрана.
Пералёты: IV-V, VIII-IX. Залятае на Зад межаўарэала (Iсландыя, в-аўЯн-Мэен, Вялiкабрытанiя, Iрландыя, Iспанiя, Мальта, Балеарскiя а-вы).
Месца зімовак: усх. Афрыка ад Судана да Танзанii.
Беларусь: нешматлікі на гнездаванні пералётны і транзітна мігрыруючы від.
Самец зверху папялiста-карычневы, нiз цела ў гнездавы перыяд белаваты з цёмнымi папярочнымi рыскамi. Верх самкi больш карычневы, знiзу яна не такая плямiстая. У абодвух полаў на крыле дзве светлыя палоскi, вочы жоўтыя, канцы рулявых белыя. Нiз цела ў маладых слаба плямiсты або аднакаляровы, вока цёмнае. Голас: спявае гучна i вельмi жвава, у флейтавыя гукі ўплятае позывы «црр, черр», тэмп падобны, як у шэрай лескі, голас, як у садовай лескі. Асцерагае цвёрдым «чек, црр, черр». Даўжыня цела 15-16 см, размах крылаў 23-27 см.
Падобныя віды:
Spelling error report
The following text will be sent to our editors: