Леска-завірушка

Сямейства

Лацінская назва: Sylvia curruca
Ангельская назва: Lesser whitethroat
Руская назва: Славка-завирушка

Голас можна праслухаць тут:

Падвіды: S. c. curruca – Еўропа (акрамя Балкан) i зах. Азiя да р. Об; S. c. halimodendri – ад нiжняй Волгi i Каспійскага м. на У да воз. Балхаш; S. c. caucasica – Балканы, М. Азiя, Каўказ да Iрана. Акрамя таго, паводле розных аўтараў, iснуюць яшчэ 4-7 падвiдаў.

Біятоп: паркі, сады, могiлкi, часта ў чалавечым жыллi i гарадах, фрагменты прырэчных лугоў і групы шчыльных кустоў у розных біятопах з адзіночнымі дрэвамі, маладыя лесапасадкi хваёвых дрэў, а таксама жывыя агароджы, лесапалосы ўздоўж дарог. У Швейцарыi галоўным чынам на вышынi 1300-2000 м в.у.м., на Каўказе – да 2000 м, дзе засяляе маладыя грабавыя i дубовыя лясы. У Татрах даходзiць да 1620 м в.у.м.

Гняздо: у вельмі густых кустах на вышыні 0,2-1,5 см, выключна да 3,0 м ад зямлі, няшчыльнае. Чашападобнае, даволi глыбокае. Знешняя частка са старых сцёблаў i лiсця злакавых раслін з прымессю сцёблаў травы (часам на верхнім краі трошкі коканаў насякомых, моху і павуціння), некаторыя заламаныя пад тупым вуглом. Унутраная частка па верхняму краю ў выглядзе кальца з выгнутых лістоў траў. Скупая высцілка з вузкіх лістоў траў i карэньчыкаў (часта з прымессю валосся i раслiннага пуху), не даходзіць да верхняга краю гнязда. D = 7-11,5 см, d = 4,5-6 см, H = 4-9 см, h = 2,5-5 см.

Яйкі: 4-6 (2-7), звычайна крыху падоўжаныя, з вострым вузейшым канцом, белыя (да крэмава-белых) са светла-карычневым або зеленаватым адценнем. Глыбокія плямы – шэра-карычневыя або светла-карычневыя, паверхневыя – большыя i нешматлiкiя, каштанава-карычневыя або алiўкавыя, часта гусцей размешчаныя на шырэйшым канцы. Памеры: 16,5 х 12,5 мм (14,0-19,0 х 11,5-14,5 мм).

Арэал: Еўропа (акрамя Пiрэнейскага і Апенінскага п-аў, паўд. Францыi, п-ва Пелапанес i крайняй Пн), паўн., зах. i паўд. Азія на У да р. Лены i паўн. Кiтая, на Пд да Iрана i Пакiстана, М. Азiя, Каўказ, Б. Усход.

Пералёты: (III)IV-V, VIII-IX (X).

Месца зімовак: Афрыка на Пд ад Сахары ад вярхоўя Нiгера да Судана i Эрытрэi, а таксама Егiпет i Аравійскi п-аў, Індыя, Шры Ланка.

Беларусь: звычайны на гнездаванні пералётны і транзітна мігрыруючы від.

Дымарфiзм адсутнiчае. На баках галавы цёмна-шэрая пляма, крайнiя рулявыя белыя, ногi цёмныя (не блытаць з шэрай лескай). Голас: спеў – кароткае шчабятанне, якое заканчваецца на адной вышыні мяккiм «плi-плi-плi». Позыў «це-це», падобна, як у шэрай лескі. Даўжыня цела 12-13,5 см, размах крылаў 16-20 см.

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Клікні, каб павялічыць!

Аўтар: Фота 1- © М. Верабей| Фота 2- © Дз.Якубовіч

Падобныя віды:

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: