Леска шэрая
Сямейства Лескавыя
Лацінская назва: Sylvia communisПадвіды: S. c. communis – паўд., зах., паўн. i цэнтр. Еўропа; S. c. volgensis (ciн.S. c. rubicola) – ад усх. Польшчы, Венгрыi i Балгарыi на У; S. c. icterops – Каўказ, Турцыя, Б. Усход.
Біятоп: групы густых кустоў у добра праграваемых сонцам мясцінах (лугi i межы), вакол якіх расце густая і высокая травянiстая расліннасць; акрамя гэтага разрэджаныя месцы лiсцевых лясоў з групамі падросту, часам каля вады на тарфянiках (з купiнамi кустоў) або на ўскрайку дрэвастояў на адкрытых тэрыторыях. У Швейцарыi дасягае 1500 м в.у.м., на Каўказе – у субальпiйскiм поясе (1500-2000 м в.у.м.).
Гняздо: адразу над зямлёй (але можа быць часам на вышынi 5 м над узроўнем зямлi), у сярэдзіне куста, праз які расце травянiстая расліннасць, “уціснутае” ў галінкі ў густой траве, рэдка на зямлi і не вельмі шчыльнае. Чашападобнае, часам паўшар’е, даволi глыбокае, рэдкае. Знешняя частка з акруглых сцёблаў i лiсця травы, якія ў многіх месцах на верхнім краі заламаны і выступаюць па-за гняздо. Часта інкруставана расплеценымі коканамі насякомых. Высцілка з тонкай сухой травы i доўгiх валасоў. D = 8-14,5 см, d = 5-7,7 см, H = 4-10,8 см, h = 3-7,5 см.
Яйкі: 4-6 (3-7), крыху падоўжаныя, афарбоўка зменлівая – ад белага з зеленаватым або блакiтным адценнем да цёмна-зялёнага з аліўкавым адценнем. Плямкі глыбокія – вельмі дробныя, аліўкава-карычневыя або жоўта-карычневыя; паверхневыя – шэрыя (вельмі часта іх больш вакол шырокага канца). Памеры: 18,8 х 13,9 мм (16,0-21,0 х 12,5-15,0 мм).
Арэал: Еўропа акрамя Пн, зах. i цэнтр. Азія на У да воз. Байкал i на Пд да паўн. Iрана, М. Азiя, Б. Усход, паўн.-зах. Афрыка.
Пералёты: IV-V, VIII-IX (X).
Месца зімовак: трапічная Афрыка ад Сенегала да Эфiопii i на Пд да Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі, Аравійскі п-аў, Індыя.
Беларусь: шматлікі на гнездаванні і транзітна мігрыруючы від.
Верх цела шараваты, на крыле ржавая пляма, ногi светлыя. У самца ў шлюбным уборы белае горла i шэрая галава, у самкi горла белаватае, галава больш карычневая. Маладыя падобныя да самкi (параўн. з 479 i 482). Голас: спеў – кароткае шчабятанне «ві-чі, речі-речі-чучі», спявае як на прысадзе, так i пад час токавага палёту, калі птушка ўзлятае над кустом трапечучы крыламі i адразу падае ўнiз (мал. 5б). Позыў «де», «це-це-чек». Асцерагае «вед-вед». Даўжыня цела 14 см, размах крылаў 18,5-23 см (параўн. з 481, 485, 486, 487, 488).
Падобныя віды:
Spelling error report
The following text will be sent to our editors: