Пячураўка-трашчолка
Сямейства Лескавыя
Лацінская назва: Phylloscopus sibilatrixПадвіды: не мае.
Біятоп: розныя тыпы густых дрэвастояў (за выключэннем сухіх лясоў) або з добра развітым падростам і слаба развітай наземнай расліннасцю (часцей за ўсё букавыя, грабавыя і яловыя лясы), часам вiльготныя алешнікі або старыя сасновыя жарднякi. У Татрах даходзiць да 1400 м в.у.м., у Альпах – да 1300 м в.у.м.
Гняздо: на зямлі сярод рэдкай наземнай расліннасці, ў зацемненым месцы, часта пад абалонай ствалоў цi галiн, у ямцы, зробленай птушкамi ў зямлi, у якой можа быць ад трэцi да палавіны гнязда. Вельмi добра замаскiравана сухiм лiсцем i подсцiлам. Знешняя частка з сухой травы з прымессю сухіх сцёблаў, лісця, лыка і моху. Высцілка з тонкіх і сухіх травінак, часам з дадаткам валосся i лыка (без пер’я). Адтуліна нізка збоку. D = 10-17 см, d = 6-9 см, H = 7-16 см, дыяметр адтуліны 3-5,5 см.
Яйкі: 5-7 (3-8), з вострым вузейшым канцом, фон белы, з густымі і вялікімі, цёмнымi карычневымі, чырвона-карычневымi, шэра-карычневымі або карычнева-фіялетавымі плямкамі (глыбокія – больш светлыя i дробныя), як правiла, сканцэнтраваныя на шырэйшым канцы. Памеры: 15,5 х 12,5 мм (14,0-18,0 х 11,5-13,0 мм).
Арэал: Еўропа (акрамя Пн, Пiрэнейскага п-ва i Пелапанеса) на У да Урала i далей праз Сiбiр да паўн.-ўсх. Алтая, Каўказ i ўздоўж лесастэпавай мяжы.
Пералёты: IV-V, (VII)VIII-IX.
Месца зімовак: экватарыяльная Афрыка ад Сьера-Леоне i паўд. Гвiнеi на У да паўд. Судана i зах. Уганды.
Беларусь:шматлікі на гнездаванні пералётны і транзітна мігрыруючы від.
Жоўтыя брыво, бакi галавы, горла i грудзi. Крылы выразна святлейшыя. Голас: усё хутчэй i хутчэй паўтараемае «сiп-сiп-сiп-сіпсіпсіпсір-р-р-р». Позыў – меланхалiчнае «цю, цю» або «цюю, цюю», асцерагае «вiт, лiт». Даўжыня цела 12-13 см, размах крылаў 19-24 см.
Падобныя віды:
Spelling error report
The following text will be sent to our editors: