Пячураўка-будаўнічок
Сямейства Лескавыя
Лацінская назва: Phylloscopus trochilusПадвіды: P. t. trochilus – цэнтр. і зах. Еўропа; P. t. acredula – паўн. і ўсх. Еўропа, зах. Сiбiр; P. t. yakutensis – паўн. i паўн.-ўсх. Азiя.
Біятоп: не вельмі высокія і рэдкiя змяшаныя і лісцевыя лясы з добра развітым падростам і густой наземнай расліннасцю (часцей за ўсё, з кусцікаў); акрамя гэтага – вільготныя лясы, палосы кустоў у адкрытых месцах, рэдкiя маладнякi, зарастаючыя высечкi, жывыя агароджы, прыбярэжныя зараснікі з дрэвамі, гарадскiя паркi. Пазбягае густых і спелых лясоў. У тайзе – лясныя ўскрайкі з купiнамi бяроз, у тундры – палянкi, парослыя вербамi. У Татрах даходзiць да 1580-1700 м в.у.м., у Бяшчадах – да 1300 м в.у.м.
Гняздо:добра схаванае на зямлі, сярод густой наземнай расліннасці, часта на схiлах невялiкiхпаглыбленняў, каля асновыкуста або маладога дрэва, у светлым месцы, але можа быць размешчана на дрэве, схiле, у расколiне,купiне травы або лiянах нават да 4,8 м над зямлёй. Невялікі шар з сухіх траў, лiсця, сцёблаў, тонкiх галiнак, лыка, сасновых калючак з прымессю моху і сухіх лістоў; вельмі багатая высцілка з пёраў з прымессю валосся, дробных кавалкаўтравы i карэньчыкаў. Адтуліна размешчаназбоку ўнiзе. D = 9-14 см, d = 6-8 см, H = 6-12 см, дыяметр адтуліны 3,5-6,5см.
Яйкі: 5-7 (3-9), з вострым вузейшым канцом, белыя з дробнымі і густымі светла-чырвонымі плямкамі (глыбокія больш светлыя) або чырвона-карычневымi, часам нешматлiкiя вялiкiя светла-чырвоныя (таксама ад светла- да цёмна-чырвона-карычневых або пясчаных) плямы. Часта сканцэнтраваны на шырэйшым канцы. Памеры: 15,3 х 12,5 мм (15,0-18,0 х 11,5-13,0 мм).
Арэал: Еўропа, акрамя Пд, ад Iспанii на У праз Сiбiр да Чукоцкага п-ва.
Пералёты: (III) IV-V, (VII) VIII-IX.
Месца зімовак: Афрыка на Пд ад Сахары.
Беларусь:шматлікі на гнездаванні пералётны і транзітна мігрыруючы від.На ўсёй тэрыторыі адзначаецца P. t. acredula, акрамя Пд-З, дзе птушкі маюць пераходныя рысы да P. t. trochilus.
Падобная да пячураўкі-ценькаўкі, адрознiваецца голасам, мае крыху святлейшы верх i жаўтаваты нiз. Ногi звычайна светлыя, колеру глiны. Голас: спеў падобны да песнi берасцянкі, але больш павольны, спачатку больш высокі i хуткі, пад канец больш нiзкі i меланхалiчны, «тві-тві-тві-цью-цью-цью-віу-вью-вью-ві-ф’ю-ф’ю». Позыў «ф’юіць». Даўжыня цела 10,5-11,5 см, размах крылаў 16,5-22 см.
Падобныя віды:
Spelling error report
The following text will be sent to our editors: