Валасяніца шэрая

Сямейства

Лацінская назва: Muscicapa striata
Ангельская назва: Spotted flycatcher
Руская назва: Мухоловка серая

Голас можна праслухаць тут:

Падвіды: M. s. striata– большая частка Еўропы, паўд.-зах. Афрыка; M. s. naumanni –Каўказ, М. Азiя, Балканы, Кіпр, Крыт, Урал i на У за воз. Байкал; M. s. inexpectata – Крым; M. s. balearica – Балеары; M. s. tyrrhenica – Сардзінія і Корсіка; M. s. zarudnyi – Iран, Афганiстан;M. s. mongola – паўн. Манголiя i Забайкалле.

Біятоп: усе тыпы не вельмі густых лясоў (часцей з сярэдняй вільготнасцю), ускрайкi палян, уздоўж ручаёў i рэчак або стаячых вадаёмаў, паркі, сады, могiлкi і населеныя пункты. Звычайна нiзiны, але ў Швейцарыi распаўсюджванне даходзiць да 900 м в.у.м. (у выключных выпадках да 1500 м), у Татрах – 1100 м, (не больш за 1700 м в.у.м.).

Гняздо: у напаўадкрытых і без прыкрыцця зверху дуплах, за карой, у шчылінах цi карнiзах будынкаў i муроў, радзей у развiлцы тоўстых сукоў або плоскiх галiн, скальных выступах, у старых гнёздах iншых птушак (часта чорнага дразда); няшчыльнае, з тонкіх лістоў сухой травы, галiнак і карэньчыкаў, аплеценых па паверхні касмыкамі воўны, шэрсці, пуху і лішайнікамі. Высцілка з дробных траў, сухога лiсця з прымессю валосся, а часам і пёраў. D = 7-18 см, d =4,5-9,4 см, H = 4,5-6 см, h =3,5-4,5 см.

Яйкі: 4-6 (2-7), з завостраным вузейшым канцом, белыя, бела-зеленаватыя, блакiтныя або блакітна-зеленаватыя з даволі густымі і вялікімі ржавымі цi пурпурова-шэрымi плямамі, часта сканцэнтраванымi на шырэйшым канцы. Памеры: 18,0 х 14,0 мм (17,0-20,9 х 13,0-15,0 мм).

Арэал: Еўропа, зах., цэнтр. і М. Азія, Каўказ, Б. Усход, паўн.-зах. Афрыка.

Пералёты: IV-V(VI), VIII-IX(X).

Месца зімовак: Афрыка на Пд ад экватара і ад Аравійскага п-ва на У да дэльты р. Ганг.

Беларусь: звычайны, месцамі нават шматлікі на гнездаванні пералётны і транзітна мігрыруючы від.

Верх шэра-карычневы з цёмнымi рыскамi на галаве, нiз цела белаваты з цёмнымi падоўжнымі рыскамi на грудзях (мал. 6а). Маладыя ў белыя плямкi зверху цела. Голас: цiхае шчабятанне з адзiнкавымі, высокiмi гукамі i далiкатнымi трэлямi. Позыў – цiхае «тсіць-тсіць-тсіць», «пст-спт, цiк-цiк» або больш прарэзліва «цітэк». Даўжыня цела 14-15 см, размах крылаў 23-25 см.

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Клікні, каб павялічыць!

Аўтар: © Т. Раманава

Падобныя віды:

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: