Валасяніца-белашыйка
Сямейства Валасяніцавыя
Лацінская назва: Ficedula albicollisПадвіды: не мае.
Біятоп: вялікія масiвы высакаствольных і зацененых старых лісцевых i змяшаных лясоў (як на ўскрайку, так i ў гушчары, дзе трымаецца ў кронах, а не на нiжнiх галiнах, рэдка сходзiць на зямлю; паркі, вялікія сады, алеi.
Гняздо: у натуральных цi штучных дуплах дрэў, шчылiнах муроў i будынкаў, звычайна досыць высока (часцей за ўсё каля 15 м над зямлёй, рэдка нiжэй, хоць i вядомы гнёзды на вышынi 0,5-4 м). Займае шпакоўнi. Гняздо з няшчыльна ўкладзеных (часткова завялых) лістоў, сухiх траў i сцёблаў раслiн. Высцілка з тонкай і сухой травы, а таксама валосся і шэрсці. D = 11-12 см, d = 5-6 см, H = прыбл. 6 см, h =3-4 см.
Яйкі: (4) 5-7, звычайна асiметрычныя, адзiн канец больш тоўсты, светла-блакітныя (як і ў F. hypoleuca). Памеры: 17,0 х 13,0 мм (16,0-19,0 х 12,0-14,0 мм).
Арэал: ад усх. Францыі і Італіі праз Балканы, цэнтр. i ўсх. Еўропу да злiцця р. Камы i Вяткi. Асобныя папуляцыi на Балтыйскiм м. (а-вы Эланд i Готланд).
Пералёты: IV-V, (VII) VIII-IX. Акрамя гнездавога арэала сустракаецца ў Фiнляндыi, Нарвегii, Данii, Вялiкабрытанii, Бельгii, Люксембургу, Галандыi, Эстонii, Лiтве, IспанiiіПартугалii(выпадкі гнездавання).
Месца зімовак: паўд. і трапічная Афрыка, галоўным чынам на Пд ад экватара (Заiр, Уганда, Замбiя).
Беларусь:рэдкі на гнездаванні пералётны від; пашырэнне абмежавана паўд. паловай краіны.
Самец у гнездавы перыяд падобны на пярэстую валасянiцу, але з больш iнтэнсiўным чорным колерам, суцэльным белым ашыйнікам, акрамя таго белым надхвосцем. Самку цяжэй адрознiць ад пярэстай валасяніцы, яна адрозніваецца больш светлымі бакамі шыi i крыху святлейшая. У абодвух полаў белыя плямы на крыле большыя, чым у пярэстай валасянiцы. Голас: даволi кароткі i просты спеў пачынаецца з гучных свiстаў «сiй-сiй-сiй-сі-т’ю-сi», заканчваецца больш нiзка i павольна, чым у пярэстай валасяніцы. Позыў «сiбс, цiт, сiй-сiй-сiй». Даўжыня цела 13 см, размах крылаў 22-24 см.
Падобныя віды:
Spelling error report
The following text will be sent to our editors: