Сініца-апалонік
Сямейства Даўгахвостыя сініцы
Лацінская назва: Aegithalos caudatusПадвіды: A. c. caudatus – паўн., цэнтр. і ўсх. Еўропа, Расiя (да Паўн. Карэi); A. a. europaeus – паўд. і цэнтр. Еўропа; A. c. roseus (сін. A. c. rosaceus) – Брытанскія а-вы; A. c. aremoricus – паўн, зах. i ўсх. Францыя; A. c. taiti – Пн Пiрэнейскага п-ва, паўд. Францыя; A. c. kirbii – Пд Пiрэнейскага п-ва, Корсіка; A. c. italiae – Італія; A. c. siculus – Сіцылія; A. c. macedonicus – Балканы; A. c. tauricus – Украiна, паўд. Расiя; A. c. major – Каўказ, (A. c. sibiricus – Урал, вылучаецца не ўсімі аўтарамі). Акрамя таго, існуюць яшчэ 8 падвідаў.
Біятоп: ускрайкi не вельмі густых лясоў рознага тыпу, пераважна падмоклыя, з добра развiтым падростам. На З i Пд Еўропы таксама кусцікавыя мясцiны, калючыя зараснікі, ядловец, макiя, паркi, сады. У Альпах даходзiць да 1800 м в.у.м.
Гняздо: вышыня і месца размяшчэння вельмі разнастайныя (ад некалькі см – у кустах ядлоўцу або густой ажыны, да некалькіх метраў у развілцы бакавых галін елкі або тоўстых галін бярозы). Вышыня над зямлёй: у кустах звычайна нiжэй за 3 м; на дрэвах – 6-21 м (каля ствала) або 5-35 м (вiсячае на канцы галiнкi хваёвага дрэва). Закрытае, падоўжанай формы з адтулінай угары крыху збоку (часам 2 уваходы), з зялёнага моху з прымессю раслінных валокнаў i валасоў. Знешняя частка (якая дасканала маскіруе гняздо) з лішайнікаў, павуціння і коканаў насякомых. Высцілка багатая, з дробных пёраў. Дыяметр гнязда 8,5-12 см, вышыня – 17-25 см, таўшчыня сценак 1,5-2,5 см, дыяметр лётнай адтуліны 2,5-3,0 см.
Яйкі: 8-12 (5-16), авальныя, часцей з крыху завостраным вузейшым канцом, белыя з дробнымі, светла-чырвонымі крапінкамі (часам крапінкі ў форме крыху бачнага венчыка); часам зусім белыя. Памеры: 14,3 х 11,2 мм (13,0-16,0 х 10,0-12,5 мм).
Арэал: Еўропа, М. Азiя, цэнтр. і ўсх. Азія (праз паўд. Сібір да Камчаткі і Японіі), Б. Усход, месцамі паўд.-зах. Кiтай і зах.Іран.
Пералёты: аселы, усходнія папуляцыі часам інвазійна качуюць.
Месца зімовак: у межах гнездавога арэала.
Беларусь: звычайны на гнездаванні аселы і качуючы ўзімку від.
Хвост сама меней такi ж доўгi, як i астатняе цела, з белымі крайнiмi рулявымi. Верх галавы белы (у паўночна- i ўсходнееўрапейскага падвiду галава цалкам белая). Вялiкая зменлiвасць афарбоўкi. Маладыя без іржавага колеру, на шчоках цёмная шырокая паласа (параўн. з 403). Голас: песня – цiха паўтараемыя розныя гукi, з якiх часцей за iншыя чуваць мяккае «черрi, черрп», а таксама далiкатнае, высокае «сii»; позыў «сі-сі-сі», «серр-серр», «церк-церк, церк» або «цi-цi, чiрр», асцерагае «чiррi». Даўжыня цела 14-16 см, размах крылаў 16-20 см.
Падобныя віды:
Spelling error report
The following text will be sent to our editors: