Сініца бурагаловая
Сямейства Сініцавыя
Лацінская назва: Poecile montanusПадвіды:P. m. montanus – Альпы, Карпаты і Балканы(з Грэцыяй); P. m. salicarius – цэнтр. Еўропа; P. m. rhenanus – паўн.-зах. Еўропа; P. m. kleinschmidti – Вялiкабрытанія; P. m. borealis – паўн.-ўсх. Еўропа; P. m. loenbergi – Лапландыя i паўн. Расiя; P. m. transsylvanicus (сін. P.m.assimilis) – частка Альп і Балкан; P. m. baicalensis – Урал i на У. Акрамя таго, вылучаецца яшчэ 7 падвiдаў. Вядомы выпадкі cкрыжавання з P. palustris.
Біятоп: у розных частках арэала займае 3 тыпы бiятопаў: 1) на Пд – горныя папуляцыi, якiя засяляюць хваёвыя лясы (пераважна па ўскрайках), ускрайкі скал, восыпы, невялiкiя вадаёмы каля крынiц, тарфянiкi з вербамi i асiнамi; 2) на нiзiнах – вільготныя тыпы дрэвастояў, хвойных і змяшаных (галоўным чынам вербы над вадой), нiзкiя групы кустоў (напр., бэзу) i добра развiтыя зараснікі зяберу; 3) на Пн папуляцыi засяляюць бярозавыя, хваёвыя або змяшаныя лясы, вiльготныя месцы ў бярэзнiках, альшанiках, ельнiках i сасонiках.
Гняздо: у дупле з вузкім уваходам (2,0-3,5 см, гл. да 20 см) на мёртвым цi трухлявым дрэве або пнi (часта даволi тонкiх – 7-8 см). Часцей за ўсё на бярозах, але можа быць на вольхах, вербах, бузiне, таполi, асiнах. Знешняя частка (аснова) з валокан, фрагментаў раслiн, сухiх траваў, рэдка з невялiкай колькасцю моху(у адрозненне адP.palustris). Высцiлка з шэрсцi, воўны i валосся, часам пер’е. d = прыбл. 5 см.
Яйкі: 7-9 (4-13), крыху падоўжаныя, з вострым вузейшым канцом. Белыя, бліскучыя, з дробнымі і даволі рэдкімі, iржава-чырвонымі паверхневымi плямкамі, часта згушчанымi на шырэйшым канцы, i светла-ружова-фiялетавымi глубокiмi. Памеры: 15,0 х 12,5 мм (14,5-16,0 х 11,5-13,0 мм).
Арэал: Палеарктыка (акрамя крайняй Пн) і Пд ад Францыi i Вялiкабрытанii праз Еўропу i Пн Азii да Сахалiна i Японii.
Пералёты: аселы, частка паўночнай папуляцыі мігрыруе, у некаторыя гады масава (III-IV, IX-X).
Месца зімовак: у межах гнездавога арэала i к Пд на прылеглых тэрыторыях.
Беларусь: звычайны, нават шматлікі на гнездаванні аселы і качуючы ўзімку від.
Вельмi падобная да сівой сініцы: белаватая пляма на складзеным крыле, матава-чорная галава, большая чорная пляма на горле (розніца амаль непрыкметна ўвосень), а ўся птушка крыху больш светлая. Паўночная морфа добра адрознiваецца па афарбоўцы галавы. Маладыя ў палявых умовах не адрознiваюцца ад маладых сівой сініцы. Голас: песня – меланхалiчнае «ціу-ціу-ціу» альбо «цье-цiйе-цiйе» (хуткасць выдавання гукаў і колькасць складоў у серыі залежаць ад геаграфічнага месцазнаходжання). Позыў «джi-джi-джі-гее, джі-джі-гее-гее-гее», «спiцi, дедет-да-дее» i «цее-цее». Даўжыня цела 11,5 см, размах крылаў 17-21 см.
Падобныя віды:
Spelling error report
The following text will be sent to our editors: