Сініца чубатая
Сямейства Сініцавыя
Лацінская назва: Lophophanes cristatusПадвіды: P. c. cristatus – паўн.-ўсх. Еўропа; P. c. mitratus – цэнтр., паўд. і зах. Еўропа;P. c. abadiei – зах. Францыя; P. c. weigoldi – Пд-З Пiрэнейскага п-ва; P. c. scoticus – Шатландыя; P. c. baschkiricus – паміж вярхоўем р. Урал і Волгай. Некаторыя аўтары вылучаюць яшчэ P. c. bureschi – Македонiя, Албанiя, Грэцыя, Балгарыя.
Біятоп: хваёвыя лясы (звычайна сасновыя), на Пд – змяшаныя або лiстападныя лясы. У Пiрэнеях – букавыя лясы, у паўд. Iспанii – лясы з коркавага дубу.
Гняздо: у дупле з вузкай адтулінай (2,5-3,0 см), часам пад пнямі і ветраломам, рэдка на зямлi, у старых дуплах дзятлаў, вавёркi, драпежных птушак цi шпакоўнях. Звычайна нiзка над зямлёй (да 2 м). Знешняя частка з моху і сухой травы (часам з прымессю лішайнікаў). Высцілка з густа сплеценай шэрсці і воўны з прымессю валосся (вельмі рэдка пёры). d = 4,5-5,5 см.
Яйкі: 5-6 (3-11), з вострым вузейшым канцом. Белыя, бліскучыя, з даволі густымі іржава- або фiялетава-чырвонымі плямкамі, большымi i згушчанымi на шырэйшым канцы. Памеры: 16,0 х 12,0 мм (15,0-17,0 х 11,5-12,5 мм).
Арэал: Еўропа (акрамя Пн i Пд-У).
Пералёты: аселая, частка папуляцыі мігрыруе.
Месца зімовак: у межах гнездавога арэала.
Беларусь: звычайны аселы і качуючы від. Падвід P. c. cristatus распаўсюджаны на ўсёй тэрыторыі, акрамя З, дзе сустракаюцца птушкі з пераходнымі да P. c. mitratus рысамі.
Верх карычняваты, нiз белаваты, на галаве востра заканчоны бела-чорны чуб. У маладых чуб крыху меншы. Голас: песня – цiхі шчэбет, часцей чуваць позывы «ціт-тэ-рэ-рэ-рэ-рэ», «птер-ре-ре-ре-рі», гарлавое «цi-цi-г’юр» або «сi-сі-сі». Даўжыня цела 11,5 см, размах крылаў 17-20 см.
Падобныя віды:
Spelling error report
The following text will be sent to our editors: