Сініца вялікая
Сямейства Сініцавыя
Лацінская назва: Parus majorПадвіды: 3 групы афарбоўкi (31 падвiд). 2 азіяцкія групы з белым або белаватым нізам, а таксама з аліўкава-шэрым верхам – у цэнтр. Азіі (напр., P.m.bokharensis– Забайкалле, цэнтр. Азія), або аліўкава-зялёным верхам (напр., P.m.wladiwostokensis– Д. Усход). Еўрапейская група majorз жоўтым нізам і аліўкава-зялёным нізам – у Зах. Палеарктыцы.У Еўропе вылучаюць:P. m. major – большая частка еўрапейскага арэала, М. Азiя, цэнтр. Азiя; P. m. newtoni – Брытанскія а-вы; P. m. excelsus – Пд Пiрэнейскага п-ва;P. m. corsus – Сардзінія і Корсіка; P. m. aphrodite – паўд. Грэцыя, Крыт, Кіпр, Балеары.
Біятоп: розныя тыпы дрэвастояў (ад садоў, паркаў і алеяў сярод палёў да вялікіх лясоў, у гарах – да верхняй мяжы лесу), ахвотней – у лісцевых і змяшаных лясах, чым у сухіх барах, а таксама ў населеных пунктах i гарадах.
Гняздо: у дупле (як у натуральным, так і ў штучным, на вышынi 0,5-12 м); часам у іншых дзірках (шчылiны ў скалах, норы, будынкi). Знешняя частка з няшчыльна ўкладзенага зялёнага моху з прымессю сухой травы (часам толькi мох). Унутраная частка – з касмыкоў воўны, валосся, шэрсці і пуху (часам з прымессю пёраў), добра пераплеценых паміж сабой. Унутраныя памеры залежаць ад прасторнасці месца, у якім знаходзіцца гняздо. d = 5,0-6,0 см, h = прыбл. 4 см.
Яйкі: 6-11 (3-14), элiптычныя, часам асiметрычныя, з вострым вузейшым канцом. Белыя, са слабым бляскам і дробнымі светла-чырвонымі плямкамі (часам зусім белыя). Памеры: 18,0 х 13,5 мм (17,0-20,0 х 12,5-14,5 мм).
Арэал: Палеарктыка (акрамя Пн і Гімалаяў), а таксама Інда-Малайскі рэгіён.
Пералёты: аселая, частка папуляцыі качуе альбо мігрыруе (II) III-IV, IX-X.
Месца зімовак: у межах гнездавога арэала.
Беларусь: звычайны і нават шматлікі аселы і качуючы ўзімку від.
/em
Чорная, блiскучая галава з белымi шчокамi i чорны «гальштук» па сярэдзiне жоўтага споду цела. Маладыя з карычневым або бурым апярэннем замест чорнага, шчокi жаўтаватыя. Сярэднеазiяцкi падвiд увогуле без жоўтага i алiўкава-зялёнага колеру, але з белым i алiўкава-шэрым. Голас: даволi разнастайнае «цi-цi-бе, то-то-рiй», асцерагаючы «тетерерр», позыў «сiт-туi» або «пiньк-пiньк» (нагадвае берасцянку). Даўжыня цела 14 см, размах крылаў 22-25 см.
Падобныя віды:
Spelling error report
The following text will be sent to our editors: