Грычун чырвонагаловы
Сямейства Грычуновыя
Лацінская назва: Lanius senatorПадвiды: L. s. senator – большая частка Еўропы i М.Азiя; L. s. badius -Балеары, Сардзінiя, Корсiка; L. s. rutilans (cін. L. s. weigoldi) – Пiрэнейскi п-аў i паўд.-зах. Афрыка (з паўн.-зах. Афрыкі вылучаюць яшчэ L. s. fluckigeri); L. s. niloticus – Кiпр, Б. Усход, Iран, Каўказ.
Бiятоп: сухiя паўадкрытыя i адкрытыя мясцiны з зараснікаміi асобнымi дрэвамi паркавага тыпу на пясчаных глебах, алеi, ускрайкi сухiх бароў, старыя сады, паркi, жывыя агароджы з высокiх калючых кустоў. У Iспанii – дубовыя лясы да 2000 м в.у.м., хоць у Пiрэнеях даходзiць толькi да 1500 м в.у.м. У Афрыцы – рэдкiя дубовыя лясы, хоць i аддае перавагу антрапагенным ландшафтам з дрэвамi. У Арменii – камянiстыя схiлы гор, парослыя кустамi.
Гняздо: у развiлцы галiнак кроны цi доўгiх бакавых сукоў (пераважна соснаў, алiвак iпладовых дрэў), часцей за ўсё на вышынi 6-10 м ад зямлi, або ў густапераплеценыхкустах на вышынi1-2,2 м. Знешняя частка са сцёблаў травянiстых раслiн, сухой травы з прымессю карэньчыкаў, часам з уплеценымi нiткамi, вяроўкамi, паперай i г.д. Унутраная частка з травянiстых раслiн (часта з кветкамi), якiя бачныя праз знешнi слой. Высцiлка з даволi тоўстага слоя шэрсцi i пёраў з прымессю воўны, карэння i раслiннага пуху, часам моху. D = 11-23 см, d = 5-8 см, H = 6-10 см, h = 3-6 см.
Яйкi: 5-6 (4-7), звычайна падоўжаныя, з тупым вузейшым канцом. Афарбоўка вельмi падобная да L. collurio. Фон бледны да алiўкава-зялёнага, пясчаны, шаравата-белы, значна радзей – чырвона-жоўты цi карычневы. Крапінкi i плямкi карычневыя да бледна-алiўкавых, утвараюць вянок вакол шырэйшага канца. Яйкi пясчанага або чырванаватага колеру маюць чырвона-карычневую або пурпуровую плямiстасць. Памеры: 23,0 х 17,5 мм (21,0-26,0 х 15,5-19,0 мм).
Арэал: Еўропа (акрамя Iрландыi,паўн. i ўсх.Вялiкабрытанii), М.Азiя, Б.Усход, Iран, паўн. Афрыка. З XIX ст. колькасць птушак памяншаецца i адбываецца скарачэнне арэала.
Пералёты: (IV)V, VIII-X. Залятае на Пн i У Еўропы (Iсландыя, Вялiкабрытанiя, Iрландыя, Данiя, Нарвегiя, Швецыя, Фiнляндыя, Эстонiя, Беларусь, Мадэйра).
Месца зiмовак: экватарыяльная Афрыка i Пд Аравiйскага п-ва.
Беларусь: вельмі рэдкі, выпадкова залётны від.
Чорна-белы з iржава-рыжым верхам галавы. На крылах i надхвосці белыя плямы. Маладыя карычневыя, з палоскамi i светлымi плямкамi на спiне i надхвосці, падобныя да самкi i маладых малога грычуна. Голас: спеў – цiхае шчабятанне з iмiтацыямi галасоў iншых птушак. Позыў «крэкс, грэкс, гек-гек». Даўжыня цела 17-19 см, размах крылаў 26-28 см.
Падобныя віды:
Spelling error report
The following text will be sent to our editors: