Шпак звычайны
Сямейства Шпаковыя
Лацінская назва: Sturnus vulgarisПадвіды: S. v. vulgaris – зах., цэнтр. i паўн. Еўропа; S. v. farоensis – Фарэрскія а-вы; S. v. zetlandicus – Шэтлендскія і Гебрыдскія а-вы; S. v. tauricus – паўд. Украіна і Расія;S. v. caucasicus – дэльта Волгі і ўсх. Каўказ; S. v. poltaratskyi – Урал i зах. Сiбiр; S. v. purpurascens – на Пд ад Каўказа да Iрана;S. v. granti – Азоры. Акрамя таго, iснуюць яшчэ 4 падвiды.
Біятоп: лясы са шматлiкiмi палянамi i адкрытымi месцамi, разрэджаныя ўчасткі старых, дуплістых лясоў, паркі, групы дрэў сярод палёў і населеныя пункты. У Альпах даходзiць звычайна да 800 м в.у.м. (але можа быць да 1500 м), на Каўказе (у Арменii) – да 1850 м в.у.м. (макс. да 2300 м).
Гняздо: часам ў калоніі, але звычайна паасобку; у дупле (натуральным альбо штучным), шчылінах пабудоў цi пад дахамі, скальных шчылiнах цi нават у норах глiнiстых яроў. Гняздо можа выкарыстоўваць шматгадова. Аснову гнязда складаюць сухая трава i галiнкi (часта з сасновымi iголкамi). Высцiлка – мяккі подсцiл з сухой травы, саломы, сена, моху, пер’я, воўны, паперы і да т.п. з прымессю лісця i кветак. Памеры гнязда залежаць ад памераў гнездавой камеры.
Яйкі: 4-6 (3-9), слаба падоўжаныя, з тупым вузейшым канцом, светла-блакітныя з бляскам. Памеры: 29,5 х 21,0 мм (27,0-32,0 х 20,0-23,0 мм).
Арэал: Еўропа, Азія да Байкала і Пакістана. Інтрадуцыраваны ў Паўн. Амерыцы, паўд. Афрыцы, Аўстраліі, Новай Зеландыі і Палінезіі.
Пералёты: III-IV, IX-XI, часткова аселы.
Месца зімовак: паўд. частка гнездавога арэала, паўн. Афрыка, паўд. Азія, усх. Кітай.
Беларусь: звычайны і нават шматлікі пералётны і транзітна мігрыруючы від.
Амаль чорны з металiчным бляскам, у гнездавы перыяд амаль на ўсiм целе слаба акрэсленыя белыя плямкi i жоўтая дзюба. У негнездавы час дзюба цямнее i белыя плямкi становяцца больш выразнымi (асаблiва ў самкi). Маладыя аднолькава карычнева-шэрыя са светлым горлам (параўн. з 391). Голас: разнастайныя песнi з мноствам запазычанняў, асабліва ад авяльгі. Устаўляе сухі клёкат і свісты, пад час спеваў трасе крыламi. Позыў «шырр», асцерагае «шпреот». Даўжыня цела 22 см, размах крылаў 37-42 см.
Падобныя віды:
Spelling error report
The following text will be sent to our editors: