Юрок звычайны

Сямейства

Лацінская назва: Fringilla montifringilla
Ангельская назва: Brambling
Руская назва: Юрок

Голас можна праслухаць тут:

Падвiды: не мае.

Бiятоп: розныя тыпы дрэвастояў, ахвотней рэдкiя бярозавыя гаi або змяшаныя з прымессю хваёвых, часам у нiзкiм ядлоўцы, вербнiку цi алешніку, асаблiва ўздоўж вадацёкаў. Аддае перавагу рэдкiм адкрытым лясам з палянамi. Пад час пералётаў i на зiмоўцы – ускрайкідрэвастояў з падростам (асаблiва букавыя i грабавыя) або групы кустоў на адкрытых месцах (ахвотней вiльготных), палі i паркi, населеныя пункты.

Гняздо: часта каля ствала (на хваёвых дрэвах) або ў развiлцы галiн (на лiсцевых дрэвах), рэдка ў кусце i ў выключным выпадку – на зямлi (часцей за ўсё на вышынi да 2 м, часам – 4-5 м). Можаўтвараць штосьцi тыпу рэдкай калонii або ўкалонiях T. рilaris. Падобнае да гнязда F. coelebs, але большае i радзей збудаванае. Знешняя частка з траў, верасу, кавалкаў бярозавай кары i ядлоўцу, моху i лішайнікаў з дрэў, сплеценых сухiмi травінкамi, павуцiннем i воўнай (унутры з карэньчыкаў i моху). Высцiлка тоўстая, з моху, раслiннага пуху, сухiх траў, валосся, шэрсцi, воўны i пёраў (могуць быць папера i вяроўкi). D = 11-16 см, d = 6-7 см, H = 8-12 см, h = 3,5-4,5 см.

Яйкi: 5-7 (4-8), авальныя, кароткiя, колерам падобныя да F. coelebs, бледна-зеленаватыя, аліўкавыя (да цёмна-алiўкава-карычневых) або ружовыя з цёмна-ружовымi да чарнаватых плямкамі i мазкамi (з больш светлыміконтурамі); часам таксама дробныя фіялетава-ружовыя глыбокія рысачкi i плямкi. Памеры: 19,5 х 14,6 мм (16,5-22,2 х 13,5-15,6 мм).

Арэал: Скандынавія, Эстонiя, паўн.-ўсх. Еўропа, Сібір (да Ахоцкага м.i Камчаткі ўключна). Лакальна ў Вялiкабрытанii, Германii, Галандыi, Данii, Швейцарыi i Iталii).

Пералёты: пералётныIII-V, X-XI.Некаторыя асобiны могуць заставацца на летнiперыяд на месцы зiмовак iнават лакальна iнерэгулярна гняздзiцца. Гэта адзначана ў Iсландыi, на Фарэрах, у Вялiкабрытанii, Галандыi, Германii, Данii, Латвii, Лiтве, Чэхii, Аўстрыi, Iталii, Славенii, Беларусi. Мяжа распаўсюджвання ў Швецыiперамяшчаецца на Пд-З, у Фiнляндыiiвагаецца. У 1940-я гады загняздзіўся ў Эстонii(разарваны арэал).Месца зiмовак: паўд., зах. і цэнтр. Еўропа, часткова на Пдгнездавога арэала, М. Азія, Б. Усход, Каўказ, Iрак, паўд.-зах. Афрыка, Сярэд. і цэнтр.-ўсх. Азія (да паўн. Iндыi, Тыбетаi цэнтр.-зах. Кiтая).

Беларусь:вельмі рэдкі і спарадычны на гнездаванні, але звычайны пад час транзітных міграцый від.

У самца ў шлюбным уборы галава i спiна чорныя, грудзi i плечы аранжавыя. У паслягнездавы перыяд галава i спiна светла-карычневыя. Самка падобная да самца ў паслягнездавым уборы, але больш аднатонная. Маладыя падобныя да самкi. У самца i самкi на крылах дзве белыя паласы i белае надхвосце (параўн. з 560). Голас: позыў – цвёрдае «йер, квек» або «вжя, вжя», «чі-і»; у спеве гэтыя галасы cпалучаюцца з кароткiм шчабятаннем. Даўжыня цела 14-16 см, размах крылаў 25-27,5 см.

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Клікні, каб павялічыць!

Аўтар: © Дз. Якубовіч

Падобныя віды:

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: