Чыж
Сямейства Уюрковыя
Лацінская назва: Carduelis spinusПадвiды: не мае.
Бiятоп: вiльготныя хвойныя дрэвастоі, асаблiва яловыя, а таксама пiхтавыя i лiстоўнiчныя, радзей змяшаныя лясы з прымессю елак; увосень i ўзiмку – участкi вольхаў, асаблiва ўздоўж вадацёкаў. У Татрах даходзiць да 1400-1600 м, у Швейцарыi – да 1200-1800 м в.у.м.
Гняздо: на вышынi больш за 8 м ад зямлi, у развiлцы гарызантальна адыходзячых ад ствала галiнаў (часцей за ўсё елак, радзей соснаў, пiхтаў або бяроз), далёка ад ствала, зверху добра прыкрытае звiслымi галiнамi. Невялiкае, шарападобнае, з моцна сплеценых памiж сабой галiнак хваёвых дрэў, карэньчыкаў, сухой травы, верасу, раслiнных валокнаў i моху, прымацаваных павуцiнай. Унутраная частка складаецца з кавалкаў лiшайнiкаў, пераплеценых павуцiнай i раслiннымi нiцямi. Высцiлка з шэрсцi, раслiннага пуху, валосся i невялiкiх пёраў. D = 5-9 см, d = 3,5-4 см, Н i h = прыбл. 4 см.
Яйкi: 4-5 (3-6), даволi падоўжаныя, з завостраным вузейшым канцом, белыя з блакiтнаватым або зеленаватым адценнем. Плямкi ржавага, пурпуровага, карычнева-чырвонага, цёмна-бардовага або чорна-карычневага колеру.Глыбокія плямкібольш дробныя i светлыя, iржавыя, чырванавата-фiялетавыя;паверхневыя- больш рэдкiя, часта сканцэнтраваныя на шырэйшым канцы. Памеры: 16,5 х 12,5 мм (13,8-18,5 х 11,0-13,5 мм).
Арэал: разарваны;Еўропа (акрамя паўд.-зах. i крайняй паўн. частак), Крым, Каўказ, М. Азiя, цэнтр. i паўд. частка зах. Азii, Д.Усход да Сахалiнаi Японii.
Пералёты: аселы, часткова пералётны III-V, (VIII) IX-X(XI). Часам здараюцца iнвазii.
Месца зiмовак: у межах гнездавога арэала i паўд. Еўропа, Егiпет, Месапатамiя, паўн.-зах. Афрыка, цэнтр. Азiя (Iран, паўд. Казахстан), паўд. Кiтай.
Беларусь: нешматлікііспарадычнынагнездаванні, алезвычайныкачуючыізімуючывід.
Алiўкава-чорна-жоўты. У самца верх галавы i горла чорныя, у самкi шараватая галава, абодва з жоўтай плямай па баках хваста, жоўтым надхвосцем i такога ж колеру плямамi на крылах (параўн. з 535-537). Маладыя ў рыскi i менш жоўтыя (параўн. з 535-537). Голас: позыў – прарэзлiвае «дiдлi» або «піллі-піі, піу», спеў складаецца з падобных гукаў, змяшаных са шчабятаннем, i заканчваецца скрыпучым «кеее». Даўжыня цела 12 см, размах крылаў 20-23 см.
Падобныя віды:
Spelling error report
The following text will be sent to our editors: