Крыжадзюб-яловік
Сямейства Уюрковыя
Лацінская назва: Loxia curvirostraПадвiды: L. c. curvirostra – цэнтр. i паўн. Еўропа i Сiбiр да Ахоцкага м.; L. c. mariae – Крым; L. c. balearica – Балеары; L. c. corsicana – Корсiка; L. c. scotica – Шатландыя; L. c. quillemardi – Кiпр, М. Азiя, Каўказ; L. c. poliogyna – паўн. Афрыка. Акрамя таго, вылучаецца яшчэ 12 падвiдаў.
Бiятоп: хваёвыя лясы з прымессю або перавагай елак. На Пд часта ў сасновых лясах, на Пн – густыя вялiкiя яловыя лясы. Можа сустракацца ўантрапагенным ландшафце i нават у малых гарадах.
Гняздо: на высокiм хваёвым дрэве (часта елцы), якое стаіць асобна або недалёка ад ляснога масiву, звычайна ўверсе кароны каля ствала цi недалёка ад яго ў развiлцы бакавых галiн (звычайна пад прыкрыццем iншых), на вышынi ад 2-25 м над зямлёй. Асноваз няшчыльна ўкладзеных галiнак хваёвых дрэў i кавалкаў кары. Знешняя частка з травы, моху i лiшайнiка, унутраная – з моху i траў. Высцiлка з сухiх траў, воўны, лішайнікаў i пер’я. D = 10-13 см, d = 6-7 см, H = 6,5-8 см, h = 3-5,5 см.
Яйкi: 3-4 (2-5), крыху падоўжаныя, з тупым вузейшым канцом, белаватыя, крэмавыя, зеленаватыя або шэра-блакiтныя; дробныя плямкi i рысачкi цёмна-пурпуровыя цi вiшнёвыя (звычайна больш густыя на шырокiм канцы). Глыбокія плямкi фiялетава-шэрыя або цялесна-ружовыя. Памеры: 22,0 х 16,0 мм (19,4-25,5 х 14,1-17,5 мм).
Арэал: разарваны; Еўропа, Азiя (акрамя Пн і Пд) – ад Урала да паўд. часткiАхоцкага м., Сахалiна i Курыльскiх а-воў, лакальна ў паўд.-ўсх. Азii(iзаляванаўгарахЦянь-Шаняi адусх. Гiмалаяўдапаўд.-зах. Кiтая, В'етнам), Фiлiпiны, паўн.-зах. Афрыка, Паўн. Амерыка(акрамя Пн).
Пералёты: аселы. Крайнiя паўночныяпапуляцыi часткова пералётныя. Нерэгулярна залятае iнвазiйна. У час iнвазii можа пералятаць да 4000 км ад гнездавога арэала.
Месца зiмовак: у межах гнездавога арэала.
Беларусь:рэдкіна гнездаванні і больш звычайны на зімоўцы від.
Выразны дымарфiзм. Абедзве часткi дзюбы скрыжаваныя, прычым даўжыня дзюбы значна большая за вышыню каля асновы (параўн. з 311). Самец матава-чырвоны, самка матава-алiўкава-зялёная. Маладыя падобныя да самкi, але нiз цела ў рыскi. Падобны да сасновага крыжадзюба, але з больш далiкатнай будовай i больш тонкай дзюбай. Голас: позыў – насавое «геп-геп-геп» альбо «кле-кле-кле». Спеў – мешанiна позыўных гукаў з насавымi трэлямi i шчабятаннем. Даўжыня цела 16-18 см, размах крылаў 27-30,5 см.
Падобныя віды:
Spelling error report
The following text will be sent to our editors: