Шчурок
Сямейства Уюрковыя
Лацінская назва: Pinicola enucleatorПадвiды: з 11 падвiдаў у Еўропе толькi P. e. enucleator (ciн.P. e. stschur) – ад Скандынавii i паўн.-зах. Расii да р.Об.
Бiятоп: паўн. раёны хваёвай тайгi з прымессю вольхаў i бяроз, а таксама змяшаныя лясы. У гарах – у зоне еўрапейскага кедру. Пад час мiграцый па-за гнездавым арэалам, галоўным чынам, у хваёвых лясах, асаблiва з ягаднымi кусцікамi або падростам. Можа залятаць у гарады.
Гняздо: звычайна на елцы цi сасне ў развiлцы галiн блiжэй да ствала на вышынi 2-4 м ад зямлi (макс. да 7 м), у некаторых месцах таксама ў ельнiку або бярэзніку. Плоскае. Асноваз тонкiх галiнак хваёвых дрэў (звычайна елак, радзей сасны), бярозы i ядлоўцу, адносна доўгiх, якiя тырчаць ва ўсе бакi па-за гняздом. Сценкi з тонкiх сухiх галiнак, кавалкаў ядлоўцу, травы i карэньчыкаў (звонку ўплецены кавалкi імхоўі лішайнікаў), высцiлка з тонкiх карэньчыкаў, травінак, лiшайнiкаў, моху, часам з прамессюшэрсцi. D = 15-22 см, d = 6-10 см, H = 7,2-11 см, h = 3-5 см.
Яйкi: 4 (3-5), звычайна крыхупадоўжаныя з вострым вузейшым канцом, бела-блакiтныя, светла-шэра-блакiтныя або зеленавата-блакiтныя; глыбокія плямкісветла-шэра-фiялетавыя цi ржава-шэрыя, паверхневыя- большыя, рэдкiя,карычнева-чорныя цi цёмна-пурпурова-карычневыя, згушчаныя на шырэйшым канцы. Памеры: 26,0 х 18,0 мм (23,0-29,6 х 16,1-19,1 мм).
Арэал: паўн. Еўропа i астатняя частка Галарктыкi без крайняй Пн i Пд. У Азii паўд. мяжа ў паўн. Манголii, у Амерыцы – на Пд праз горы на З да Арызоны.
Пералёты: аселы, часам пералётны (iнвазiйны) (II)III – IV, VIII-X. Пад час iнвазiй залятае аж да цэнтр., зах. i паўд. Еўропы (Францыя, Вялiкабрытанiя, Галандыя, Германiя, Данiя, Лiтва, Польшча, Славакiя, Венгрыя, Аўстрыя, Швейцарыя, Iталiя, Украiна).
Месца зiмовак: у межах гнездавога арэала, на З іПд ад межаў арэала да 100 км – пад час iнвазiй. Далятае да Масквы, Кiрава, Азоўскага м.; у Японii- да Хакайда; у Амерыцы – Канада iЗША (акрамя Пд).
Беларусь:не гняздзіцца, рэдка залятае пад час качовак і інвазій узімку.
Выразны дымарфiзм. Параўнальна вялiкi, з дзвюма белымi палосамi на крыле (параўн. з 559. Дзюба кароткая i тоўстая, яе верхняя кручкаватая частка выступае над нiжняй. У самца галава, грудзi i надхвосце кармiнавыя, у самкi галава i грудзi глiнiста-алiўкавыя, надхвосце папялiстае. Маладыя падобныя да самкi. (Не блытаць з 552, 553, 556, 558, 559). Голас: спеў – меладычныя свiсты. Позыў – флейтавае «цью, цью». Даўжыня цела 20-22 см, размах крылаў 30,5-35 см.
Падобныя віды:
Spelling error report
The following text will be sent to our editors: