Свіргуль белабрухі

Сямейства

Лацінская назва: Apus melba
Ангельская назва: Alpine Swift
Руская назва: Стриж белобрюхий

Голас можна праслухаць тут:

Падвіды: A. p. illyricus – паўд. Еўропа; A. p. brehmorum – паўд.-зах. Еўропа і паўн. Афрыка; A. p. pallidus – Егіпет.

Біятоп: групы скал паблізу адкрытых тэрыторый, скалістыя абрывы (звычайна ў раёне ўзбярэжжаў), а таксама будынкі.

Гняздо: часцей за ўсё ў калоніях, шчылінах абрывістых скал (радзей у шчылінах пабудоў і пад павецямi), матрац з дробных і сухiх наземных раслін, а таксама шэрсці, воўны і пёраў, злепленых слінай. D =прыбл. 13 см.

Яйкі: 2-3 (1-4), выразна падоўжаныя з тупым вузейшым канцом, белыя. Памеры: 25,6 х 16,8 мм (22,0-27,5 х 14,0-17,5 мм).

Арэал: многа ізаляваных папуляцый у Еўропе і Афрыцы вакол Міжземнага м., ад Б. Усходу і М. Азіі ўздоўж Персідскага заліва да Індыі, Егіпет, паўн.-зах. ўзбярэжжы Афрыкі і Канарскія а-вы.

Пералёты: пералётны ІІІ-IV, IX-X (ХІ). Залятае на Пн ад межаў гнездавога арэала. Адзначаны ў Вялікабрытаніі, Ірландыі, Нарвегіі, Швецыі і Венгрыі.

Месца зімовак: паўд. Афрыка.

Беларусь: першая рэгістрацыя 04.04.2013 у Мінску.

Сілуэтам падобны да чорнага свiргуля, але большы, з белым брухам і горлам, астатнія часткі цела цёмна-карычневыя. У планіруючым палёце апускае крылы ўніз. Голас: гучны прарэзлiвы свiст, якi ўзвышаецца і ападае«скрріі, скрріі». Даўжыня цела 20-24 см, размах крылаў 50-60 см.

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Клікні, каб павялічыць!

Аўтар: © Ruedi Aeschlimann

Падобныя віды:

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: