Гусь горная

Сямейства

Лацінская назва: Anser indicus
Ангельская назва: Bar-headed goose
Руская назва: Гусь горный

Голас можна праслухаць тут:

Падвiды: не мае.

Бiятоп: у межах арэала кантынентальныя вадаёмы i iх берагi ў гарах; па-за межамi арэала – вялiкiя вадаёмы.                                        

Гняздо: у калонii, на скальных абрывах, на дрэвах (вышынёй 4-6 м) недалёка ад вадаёмаў або на адкрытых балоцістых тэрыторыях. Гнёзды на дрэвах i скалах з палак, прутоў i эластычных галiнак; высцiлка з нешматлiкiх кавалкаў сухой зялёнай раслiннасцi i пуху; гнёзды на балотах – паглыбленнi ў сухiм моху, добра высланыя пухам. d  = 25-35 см.

Яйкi: звычайна 4-6, белыя, матавыя з шурпатай паверхняй. Памеры: 83,5 х 54,5 мм (78,0-89,5 х 52,0-57,0 мм).                                                                        

Арэал: цэнтр. Азiя.                                                                                         

Пералёты: III-IV, (VIII) IX. Залятае ў глыбiню Азii, адзначалася ў Еўропе (праўдападобна, што асобiны, якiя захоўваліся ў заасадах).

Месца зiмовак: паўн. Iндыя i зах. Пакiстан.

Беларусь: вельмі рэдкі выпадкова залётны від. упершыню у Беларусі адзначаны ў 2014 годзе. адзначаныя птушкі могуць адносіцца да тых, якія некалі трымаліся ў няволі.

Палавы дымарфізм адсутнічае. Папялістая з белай галавой (на ёй дзве чорныя палоскі), па баках шыі белая падоўжная паласа. Канцы крылаў чорныя. Голас: звонкі, трубячы выгук. Даўжыня цела 70-82 см, размах крылаў 140-165 см.

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Клікні, каб павялічыць!

Аўтар: Diliff

Падобныя віды:

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: